Архіў

EU4 Independent Media абвяшчае прыём заявак на атрыманне гранту для стварэння кантэнту для беларускай аўдыторыі (дэдлайн — 2 красавіка)
Праграма імкнецца падтрымаць незалежных вытворцаў кантэнту (камандаў ці асобных журналістаў) у стварэнні імі публікацый на грамадска значныя тэмы ў Беларусі, якія дагэтуль не дадстаткова асвятляліся. Апліканты могуць падаваць заяўкі на атрыманне гранту да €5000.

У беларускіх медыйшчыкаў з рэгіянальных выданняў прайшлі ператрусы. Вядома пра затрыманні
Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, раніцай 15 сакавіка ў рэдакцыі слуцкага незалежнага выдання “Інфа-Кур’ер” сілавікі правялі ператрус. Таксама ператрус адбыўся і ў галоўнага рэдактара "Рэгіянальнай газеты" Аляксандра Манцэвіча.

Федэральны ўрад Германіі патрабуе вызвалення палітычных зняволеных у Беларусі
Адзін з дыпламатаў Пасольства Германіі ў Мінску, а таксама прадстаўнікі іншых акрэдытаваных у Мінску дыпламатычных місій прыйшлі сёння да будынка суда, каб выказаць сваю салідарнасць з неправамерна зняволеным і абвінавачаным журналістам Генадзем Мажэйкам.

Как год военных действий изменил журналистику в Украине
Украинских журналистов часто обстреливают, зачастую именно они становятся мишенью атак, в то время как информируют общественность о вторжении России. Хотя журналисты в оккупированных Россией регионах находятся в особо тяжелой ситуации, от военных действий пострадали СМИ по всей Украине, пишет SHAIMA MADBOLY для ijnet.

Сёння журналісту і грамадскаму дзеячу Валерыю Задалю магло б споўніцца 70 гадоў
Валерый Задаля памёр ад цяжкай хваробы 11 красавіка 2007 году. Яму было толькі 54 гады. Пахаваны на Авульсаўскіх могілках непадалёк Гародні.

Ад эліты да ізгояў: з БТ звольнілі чарговага лаўрэата конкурсу «Тэлевяршыня»
Сілавікі ўсё часцей прыходзяць да былых і дзейных супрацоўнікаў дзяржаўных тэлеканалаў, западозраных у нелаяльнасці. Адных пасля затрымліваюць, з іншымі тэрмінова развітваюцца на працы.

«Цяжка ўявіць, што я больш ніколі не буду пісаць». Пагаварылі з калегамі, якія сышлі з журналістыкі
«Журналістыка — не прафесія, а светапогляд і лад жыцця», — не раз прыходзілася чуць ад калег. Відаць, таму сысці з журналістыкі няпроста. З цяжкасцю, але аўтар БАЖ знайшоў такіх асобаў і пагутарыў пра прычыны сыходу і жаданні або нежаданні вярнуцца ў прафесію. Мы называем суразмоўцаў так, як яны самі папрасілі.

Экстрэмізм «відавочны». Як раман з казкамі Бахарэвіча забаранілі ў Беларусі (а кнігі могуць знішчыць)
Суд прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» ўжо другую кнігу пісьменніка Альгерда Бахарэвіча «Апошняя кніга Пана А», якая выйшла ў 2020 годзе. «Медыязона» атрымала дакумент, на аснове якога адбываецца гэтае «прызнанне» літаратуры.

Стипендии One World Media [22 марта]
Журналисты и кинематографисты из развивающихся стран (включая Армению, Азербайджан, Беларусь, Грузию, Казахстан, Кыргызстан, Молдову, Россию, Таджикистан, Туркменистан, Украину и Узбекистан), работающие на различных платформах, включая телевидение и кинодокументалистику, радио, печатные издания, фотожурналистику и онлайн/мультимедиа, могут подать заявки на стипендию.