Архіў

Блогер Пратасевіч даказаў у судзе, што здаваў экзамен, калі міліцыя «бачыла» яго ў Курапатах
Прынесці даведку з ВНУ і прывесці сваіх выкладчыкаў у суд спатрэбілася студэнту 3 курса журфака БДУ, блогеру Раману Пратасевічу, каб даказаць, што ён здаваў экзамен раніцай 25 лютага. Справа ў тым, што ў гэты час міліцыянты, мяркуючы па адміністратыўным пратаколе, бачылі яго на акцыі ў Курапатах.

Як атрымаць інфармацыю ад чыноўнікаў — у Маладзечне адбылася сустрэча з Адар'яй Гуштын з БелаПАН
Пра супрацоўніцтва СМІ з уладамі размаўлялі ў Маладзечне журналісты з Глыбокага, Вілейкі і Маладзечна. У рэдакцыі “Рэгіянальнай газеты” супрацоўніца БелаПАН Адар’я Гуштын расказала пра свой алгарытм дзеяння пры супрацы з чыноўнікамі, дала парады юрыдычнага характару і падзялілася сваім вопытам з калегамі.

Як галоўны рэдактар украінскага сегмента расійскага Livejournal ператварылася ў «ведзьму»
Каманда ўкраінскіх валанцёраў Ф. О. Н. Д. у Дыяны Макаравай спяшаецца на дапамогу сваім землякам — украінскім байцам, якія чакаюць новую вопратку, лекі, інструменты ды шмат што яшчэ. Ф. О. Н. Д. Дыяны Макаравай (абрэвіятура ад «Фонд Оперативної Національної Допомоги») пачаў працаваць у часы Майдана, калі на вуліцы Грушэўскага з’явіліся першыя ахвяры.

Freedom House: Беларусь — у дзясятцы найгоршых краін па свабодзе слова
Праваабаронцы з Freedom House па выніках 2015 года зноў паставілі Беларусь у дзясятку найгоршых краін з пункту гледжання свабоды СМІ. Наша краіна аказалася на 192 месцы са 199 дзяржаў свету. Разам з тым, аўтары даклада адзначылі невялікае паляпшэнне палітычнага асяродку для працы медыя ў Беларусі.

Human Rights Watch прадставілі справаздачу па сакавіцкіх падзеях у Беларусі
Міжнародная арганізацыя Human Rights Watch падрыхтавала маніторынгавую справаздачу аб масавых арыштах і збіваннях пратэстоўцаў, журналістаў і праваабаронцаў у Дзень Волі.

Суд у Рэчыцы пакараў журналістку Шчыракову, а жыхары горада ўручылі ёй кветкі
13 красавіка суддзя Рэчыцкага раённага суду Святлана Пырх пакарала гомельскую журналістку-фрылансера Ларысу Шчыракову штрафам у памеры 30 базавых велічыняў (690 рублёў) за незаконны выраб прадукцыі СМІ без акрэдытацыі для польскага спадарожнікавага тэлеканалу “Белсат” — паводле часткі 2, артыкулу 22.9 КаАП.

Журналіста сайта Край.бай Сяргея Зянько выклікаюць у суд
На журналіста Край.бай Сяргея Зянько падаў у суд супрацоўнік Аддзелу ДАІ Маладзечанскага РУУС Іван Фёдараў.
Не можаш знайсці працу — райся з сябрамі, прапаноўвай тэмы і паўсюль хадзі
Цягам года стаў сведкам вялікай колькасці як паспяховых, так і непаспяховых працоўных пошукаў. І лепшай парады, чым біблейскі выраз «шукайце — і знойдзеце», я асабіста даць не магу…

У Віцебску збіраюць подпісы за скасаванне судовай справы супраць Паўла Левінава
Дата судовага працэсу ўжо прызначана, аднак ініцыятары кампаніі па збору подпісаў спадзяюцца данесці сваё меркаванне і пераканаць Кастрычніцкі суд Віцебска.

Сямʼю журналістаў у гадавіну шлюбу ўлады «павіншавалі» штрафам $ 1 000
У Кобрыне завяршыўся суд над незалежнымі журналістамі. Алеся Леўчука аштрафавалі на 10 базавых велічынь па артыкуле 23.4 КаАП — непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі, і на 50 базавых па артыкуле 22.9 частцы 2 КаАП — парушэнне парадку вырабу прадукцыі СМІ. Мілане Харытонавай 5 плюс 20 базавых па тых жа артыкулах.