Архіў

13.11.2021

«Вова, мы афігелі! Мы не ведаем, што рабіць…» Галоўны рэдактар «Камсамолкі» распавёў, што адбываецца з беларускай рэдакцыяй

Больш за год таму «Камсамолку» ў Беларусі перасталі друкаваць. У верасні 2021 года заблакавалі сайт. Журналіста рэдакцыі Генадзя Мажэйку затрымалі. Адбыўся разгром аднаго з самых папулярных выданняў Беларусі. Галоўны рэдактар «Камсамольскай праўды» Уладзімір Сунгоркін распавёў карэспандэнту RT пра сітуацыю вакол «КП» у Беларусі.

«Можа, накіраваць мігрантаў на мяжу з Украінай?» Як расійская прапаганда асвятляе крызіс на мяжы з Беларуссю 13.11.2021

«Можа, накіраваць мігрантаў на мяжу з Украінай?» Як расійская прапаганда асвятляе крызіс на мяжы з Беларуссю

Увесь тыдзень міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі з еўрапейскімі краінамі абмяркоўваецца ў расійскай прэсе. Яшчэ год таму прапагандысты абураліся, што Лукашэнка занадта міндальнічае з Захадам, спрабуючы захаваць шматвектарнасць. Яны адкрыта заклікалі да больш рашучых дзеянняў у адказ на непрызнанне выбараў і санкцыі — напрыклад, закрыць мяжу. Цяперашнія дзеянні ўладаў задавальняюць прапагандыстаў куды больш: відавочна, чым далей Беларусь ад Захаду, тым бліжэй яна да Расіі і ўжо без альтэрнатывы. А расійскія прапагандысты працуюць па вельмі прадказальным сцэнары: хваліць Лукашэнку яны гатовыя роўна да таго моманту, пакуль той не супярэчыць Крамлю і не паглядае ў бок Захаду. Паглядзелі, што яны кажуць пра міграцыйны крызіс.

13.11.2021

Зняволены журналіст Дзяніс Івашын напісаў заяву на сустрэчу з доктарам

Пра гэта паведаміла жонка палітзняволенага журналіста Вольга Івашына.

12.11.2021

Інфармацыйнае агенцтва БелаПАН прызналі экстрэмісцкім фарміраваннем

Рашэнне аб наданні БелаПАН  статусу "экстрэмісцкае фарміраванне" Камітэт дзяржаўнай бяспекі прыняў яшчэ 1 лістапада. Сайт ведамства аб гэтым нічога не паведаміў. Не было такіх навін і ў дзяржаўных СМІ.

12.11.2021

Бізнесоўцы браты Карычы выйгралі суд супраць журналіста Станіслава Івашкевіча

Нагодай для судовага пазову стала публікацыя артыкула праекту Organized Crime and Corruption Reporting Project (OCCRP) пра бізнес братоў Карычаў у Беларусі. Станіслаў Івашкевіч, кіраўнік Беларускага расследавальніцкага цэнтру, які робіць тэлевезийную перадачу “Давайце Разбірацца”, распавеў БАЖ пра сітуацыю наконт судовага рашэння, паволе якога ён павінен выдаліць цытаты з артыкула-расследавання пра дзейнасць сербскай сям’і Карычаў у Беларусі.

12.11.2021

Журналісту «КП» Генадзю Мажэйку ўжо амаль паўтара месяца не прымаюць перадачы ў СІЗА

Пра гэта расказаў галоўны рэдактар расійскай «Камсамолкі» Уладзімір Сунгоркін.

12.11.2021

Улады запрашаюць польскіх журналістаў на беларускі бок мяжы, каб асвятляць крызіс мігрантаў

Міністэрства інфармацыі Беларусі заявіла, што польскія журналісты могуць прыехаць на беларускі бок агульнай мяжы, каб асвятляць пагаршэнне міграцыйнага крызісу.

11.11.2021

Дачка Рыгора Кастусёва распавяла пра праблемы са здароўем у бацькі

Па словах дачкі, кіраўнік партыі БНФ, сябра БАЖ Рыгор Кастусёў апынуўся ў турэмным шпіталі праз праблемы са здароўем яшчэ ў ліпені 2021 года. Цяпер яму патрабуецца аперацыя.

11.11.2021

Раёнка Чашніцкага раёна “Чырвоны прамень” апублікавала фота з лога Тут бай. Грамадскасць просіць праверыць гэты факт

Расследавання патрабуюць аўтары петыцыі, якія заўважылі ў газеце Чашніцкага раёна “Чырвоны прамень” фота з лагатыпам Тут бай.

11.11.2021

«Ня ведаю, калі скончыцца гэты сюр». Блогер Сяргей Пятрухін расказаў пра жыццё ў віцебскай калоніі

Блогер зь Берасьця Сяргей Пятрухін, асуджаны на 3 гады зьняволеньня, адбывае пакараньне ў калёніі Віцьба-3 пад Віцебскам.