Архіў

Карэспандэнта «Комсомольской правды» Генадзя Мажэйку асудзілі да 3 гадоў зняволення
Мінскі гарадскі суд 23 сакавіка агучыў вырак у дачыненні журналіста Генадзя Мажэйкі, абвінавачанага ў «распальванні варажнечы». Як і запатрабаваў тыдзень таму прадстаўнік пракуратуры, яго пакаралі 3 гадамі калоніі агульнага рэжыму.

«Ці вырашыла з ліквідацыяй TUT.BY і іншых незалежных медыя дзяржава хоць адну праблему?» Марына Золатава — беларусам пра Беларусь
17 сакавіка абвясцілі прысуд па «справе TUT.BY». Галоўрэду партала Марыне Золатавай і дырэктару ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» Людміле Чэкінай прызначылі па 12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Напярэдадні прысуду Марына Золатава напісала ліст блізкім людзям. Яны, прачытаўшы, вырашылі перадаць гэтае пасланне ў рэдакцыю і папрасілі яго апублікаваць, бо лічаць, што гэты тэкст — зварот не толькі да іх, але і да ўсіх беларусаў.

Патрэбна дапамога сям'і Сяргея Сацука, палітвязня журналіста-расследавальніка
3100 € — названая сума — гэта частка з неабходных сродкаў, якія патрэбны для аплаты фінансавых спагнанняў, накладзеных на Сяргея Сацука.

Абвінавачанне запатрабавала тры гады калоніі для журналіста Дзмітрыя Семчанкі
Прадстаўніца пракуратуры папрасіла суд прызнаць былога кіраўніка прэзідэнцкага пула журналістаў вінаватым у «наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці і варажнечы па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці» і на падставе ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса прызначыць яму пакаранне ў выглядзе 3 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Организация «Репортеры без границ» (RSF) возмущена приговором по «делу TUT.by» и призывает международное сообщество усилить давление на Беларусь с целью освобождения журналисток
После более чем двухмесячного разбирательства за закрытыми дверями суд Минска сегодня вынес суровый приговор редактору и директору независимого СМИ TUT.by, которое власти закрыли в 2021 году. Организация «Репортеры без границ» (RSF) возмущена этим необоснованным решением и призывает международное сообщество усилить давление на Беларусь с целью освобождения журналисток.

У Святланы Алексіевіч у Нямеччыне заблакавалі банкаўскі рахунак
Улады Германіі заблакавалі банкаўскі рахунак нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч. Пасля таго, як у 2020 годзе да яе дома ў Мінску прыйшлі сілавікі, пісьменніца пераехала ў Берлін. Цяпер у яе скончыўся від на жыхарства, выдадзены тады нямецкімі ўладамі. І на гэтай падставе быў заблакаваны рахунак, піша "Еўрарадыё".

Непроизнесенное «нет». Почему журналисты все чаще сталкиваются с гостингом?
И раньше не все соглашались раздавать журналистам комментарии и интервью, ссылаясь на непубличность, отсутствие компетенции и прочие важные причины. Однако популяризация мессенджеров и соцсетей, пандемия, переход на удаленку, а также релокация в другие страны и репрессии в Беларуси усугубили этот тренд. Как реагировать на то, когда запрос от медиа игнорируют, и можно ли преломить ситуацию? На вопросы Белорусской ассоциации журналистов отвечает психолог Наталья Скибская.

Прадстаўніца АБСЕ па пытаннях свабоды слова і іншыя еўрапейскія палытыкі выказаліся ў падтрымку беларускіх журналістаў-палітвязняў
На гэтым тыдні Савет Еўропы і Страсбургская група сяброў па бяспецы журналістаў і свабодзе СМІ з удзелам прадстаўнікоў Беларускай асацыяцыі журналістаў праводзяць вучэбна-практычны семінар з мэтай разгляду спосабаў узмацнення падтрымкі беларускіх журналістаў, якія знаходзяцца ў выгнанні.

«Парэзы неглыбокія, жыцьцю нічога не пагражае». Палітзьняволены Ігар Лосік можа па-ранейшаму знаходзіцца ў ШЫЗА
20 сакавіка праваабаронцы «Вясны» паведамілі, што Ігар зрабіў спробу самагубства, знаходзячыся ў штрафным ізалятары, пасьля чаго яго накіравалі ў мэдсанчастку, піша «Радыё Свабода».

Пачаўся суд над колішнім тварам тэлеканала АНТ Дзмітрыем Семчанкам
У Мінскім гарадскім судзе 21 сакавіка пачаўся працэс над палітычным тэлеаглядальнікам Дзмітрыем Семчанкам. Яшчэ нядаўна пазнавальнага прапагандыста і кіраўніка прэзідэнцкага пулу журналістаў вінавацяць у «распальванні варажнечы».