Архіў

Віншуем Міхаіла Пастухова са званнем “Рыцара года”!
Экс-суддзя Канстытуцыйнага суда, былы кіраўнік Цэнтра прававой абароны СМІ пры ГА “БАЖ”, сябра арганізацыі Міхаіл Пастухоў стаў лаўрэатам прэміі «Рыцар года: З адкрытым забралам».

Дыктафонны запіс дапамог карэспандэнтцы і ў судзе
У Буда-Кашалёўскім раённым судзе скончыўся разгляд пазову выкладчыцы аграрнага каледжа Людмілы Клімянковай па справе аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі.

Андрэй Бастунец возьме ўдзел у наступным “Клубе рэдактараў”
Раніцай 24 лютага старшыні ГА “БАЖ” зноў патэлефанавалі з Белтэлерадыёкампаніі і запрасілі на запіс праграмы “Клуб рэдактараў” у пятніцу, 26 лютага. Андрэй Бастунец даў згоду на ўдзел.

Журналісты – таксама героі (ФІЛЬМ)
Неад’емная частка нашай прафесіі – гэта новыя знаёмствы і сустрэчы з людзьмі, якія становяцца героямі газетных артыкулаў, тэле- і радыёперадач. Мы радуемся, калі журналісцкі лёс зводзіць нас з цікавымі асобамі, пра якіх хочацца распавесці. Вось толькі ці часта мы заўважаем, што сярод нашых калег таксама ёсць вельмі неардынарныя людзі?

Нізкая аплата і ненармаваны працоўны дзень. Толькі траціна нямецкамоўных журналістаў задаволеная працай
Самаацэнка журналістаў адчувальна пахіснулася ў апошнія гады. Да такой высновы прыйшло агенцтва Marketagent.com, апытаўшы больш за 800 журналістаў з Германіі і Аўстрыі.

«Белпошта» прызнала, што «Кричевская жизнь» не выканала абавязкаў перад падпісчыкамі (копія)
Сябар ГА “БАЖ” з Крычава Мікалай Гердзій атрымаў адказ на свой зварот ад дырэктара Магілёўскага філіяла РУП “Белпошта”.

Мінінфармацыі абмежавала доступ яшчэ да пяці сайтаў
Міністэрства інфармацыі Беларусі абмежавала доступ да пяці інфармацыйных рэсурсаў, скіраваных на незаконны абарот наркотыкаў.

Камунальнікі ў аранжавых касцюмах напалі на журналістку (відэа)
Супрацоўнікі камунальных служб Мінска выбілі з рук карэспандэнткі Радыё "Свабода" мабільны тэлефон, на які здымала падзеі на Кастрычніцкай плошчы Мінска 22 лютага.

Семь возможностей, на которые журналистам стоит обратить внимание в марте
Хотите приобрести новые знания в области журналистики, начать писать на новую тему или получить признание за проделанную работу? Обратите внимание на эти перспективные курсы, стажировки и конкурсы для журналистов всего мира.
Гомельскі гарвыканкам не дазволіў філіі ГА “БАЖ” арандаваць памяшканне
Прадаставіць у арэнду для юрыдычнага адрасу частку капітальнага будынку на пл. Паўстання ў Гомелі “не ўяўляецца магчымым”. Пра гэта піша намесніца старшыні Гомельскага гарвыканкама па ідэалогіі Аксана Рудзянок у лісце ад 16 лютага 2016 года на запыт гарадской арганізацыі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”. Паводле ідэолага, балансатрымальнік – Гомельскі цэнтральны спартыўны комплекс – “усе памяшканні ў цяперашні час выкарыстоўвае для асабістых патрэб”.