Архіў

Расейскі журналіст атрымаў палітычны прытулак ва Ўкраіне
У 2012 годзе суд прысудзіў журналіста Дзьмітрыя Шыпілава да 11 месяцаў папраўчых работ за публікацыі ў блогу, якія былі прызнаныя зьневажальнымі ў дачыненьні да губэрнатара Амана Тулеева.

Буйны штраф журналісту-фрылансеру з Гомеля (копія дакумента)
Суддзя Калінкавіцкага раённага суда Людміла Савасцянава прызнала гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага вінаватым ў парушэнні ч.2 арт. 22.9 КаАП і пакарала яго адміністрацыйным штрафам у памеры 35 базавых велічынь (7 мільёнаў 350 тысяч рублёў).

Каір і Воля
Беларуская журналістка Вольга Чарных, выпускніца факультэта журналістыкі Ягелонскага ўніверсітэта, супрацоўніца польскага тэлеканала TVN і мінскі карэспандэнт «Радыё Рацыя», у 2014 годзе з’ехала ў Каір, кардынальна змяніўшы не толькі месца жыхарства.

Андрэй Бастунец: “Улады не могуць кантраляваць замежныя СМІ, таму імкнуцца кантраляваць беларускіх грамадзян, якія супрацоўнічаюць з імі”
Страшыня ГА “БАЖ” Андрэй Бастунец даў інтэрв’ю сайту “Індэкса цэнзуры”, у якім распавёў пра апошнія змены і падзеі ў медыяландшафце Беларусі, выклікі журналістам і СМІ, стан свабоды прэсы ў цэлым.
Далучайцеся да Партнёрскай Праграмы ЕС і Ўсходняга партнёрства «Культура і крэатыўнасць» (Да 30 студзеня)
Праграма «Культура і крэатыўнасць» шукае 50 культурных лідараў у Беларусі для ўдзелу ў праграме культурнага лідарства.
Парады журналістам, якія пішуць пра сексуальны гвалт
Тэма сексуальнага гвалту – у ліку самых цяжкіх для журналістаў. Інтэрв'юяванне ахвяр гвалту звязана са мноствам унікальных праблем і падводных камянёў, якія могуць не толькі нашкодзіць журналісцкаму матэрыялу, але і стаць прычынай сур'ёзнай псіхалагічнай шкоды для пацярпелых.

Міністэрства інфармацыі ў 2015 годзе вынесла 36 папярэджанняў беларускім СМІ
Гэта паведамляецца ў адказе міністэрства на зварот прэс-сакратара ГА “БАЖ” Барыса Гарэцкага.

В Иране освобожден журналист The Washington Post
Власти Ирана освободили четверых заключенных с двойным гражданством, в том числе журналиста The Washington Post Джейсона Резаяна. Об этом сообщаетинформационное агенство FARS.

Пяць гадоў таму памёр Віталь Тарас
18 студзеня спаўняецца роўна пяць гадоў як пайшоў з жыцця наш калега, вядомы беларускі журналіст Віталь Тарас.

Журналісцкі гараскоп на 2016 год :-)
Нягледзячы на тое, што беларускія журналісты часцей сустракаюцца з зоркамі на пагонах міліцыянтаў ды пракурораў, моладзевы “Абажур” у калядны час вырашыў паглыбіцца ў сапраўдную зорную стыхію. Просім не разглядаць матэрыял сур'ёзна. Усё, што тут напісана - гэта жарт! :) Сцвярджаюць, што 2016 год паводле кітайскага календара абвешчаны годам м@лпы (жывёла гарэзлівая, непрадказальная). На што ў першую чаргу варта звярнуць увагу ўсім супрацоўнікам анл@йн-выданняў? Як прадказваюць зоркі, ужо з 1 студзеня іх могуць падпільнаваць непрыемнасці, бо з пачаткам новага года не выключаецца падвышаная актыўнасць такіх планет, як “Мінсувязь” і “Мінінфармацыя”.