Архіў

30.03.2017

Генпракуратура не кажа Еўрарадыё, ці давала дазвол на праслухоўванне Дашкевіча

У праграме “Галоўны эфір”, паказанай 12 сакавіка, былі прадэманстраваныя моманты тэлефоннай размовы Змітра Дашкевіча і Паўла Севярынца. Відавочна, што запіс той размовы ― вынік праслухоўвання іх тэлефонаў праваахоўнымі органамі. Еўрарадыё даслала афіцыйны запыт у Генпракуратуру з просьбай адказаць: ці давала пракуратура дазвол на такое праслухоўванне? І калі давала, то ў межах якой крымінальнай справы?

30.03.2017

Зводная інфармацыя пра пераслед журналістаў у сакавіку 2017 года

У сакавіку 2017 года беларускія медыя сутыкнуліся з надзвычайным ціскам і рэпрэсіямі з боку ўладаў. 2017 год стаў найгоршым у гэтым плане за апошнія гады пасля 2011-га.

30.03.2017

Запрашаем на дыскусію: “Чарнобыль: паміж мінулым і будучыняй” (12 красавіка, 17:00)

Міжнародны савет “Будучыня – дзецям Чарнобылю”, ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, Прэс-клуб Беларусь і журналіст Аляксандр Тамковіч запрашаюць на подыюмную дыскусію “Чарнобыль: паміж мінулым і будучыняй” і прэзентацыю нямецкага варыянта кнігі "Чарнобыльскі шлях. Ад катастрофы – да сада надзеі".

Рэдактар сайта "Реальный Брест" Дзяніс Марук пайшоў працягнуць дазвол на паляўнічую зброю, але быў збіты ў РАУСе 30.03.2017

Сталі вядомыя падрабязнасці збіцця міліцыяй рэдактара сайта "Реальный Брест" Дзяніса Марука

Рэдактар сайта "Реальный Брест" Дзяніс Марук пайшоў у Ленінскі РАУС Берасця працягнуць дазвол на паляўнічую зброю, але там быў збіты за тое, што на адной з акцый "недармаедаў" паказаў сярэдні палец хлопцу з камерай у цывільным. Пра гэта распавёў сам пацярпелы.

29.03.2017

!!!Прэзентацыя брашуры «Фрыланс у масмедыя: Швецыя – Беларусь» у Мінску (30 сакавіка) і Гродне (31 сакавіка)

Запрашаем на прэзентацыю перакладу шведскай брашуры «Frilanshandboken» з беларускім дадаткам. Процьма практычных парадаў для журналістаў-фрылансераў ад шведскіх калег. Шмат цікавостак пра рэаліі працы медыя-фрылансераў у гэтай скандынаўскай краіне.

Віцебскія журналісты і актывісты абураныя закрытым судом над сябрам ГА “БАЖ” Канстанцінам Мардзвінцавым 29.03.2017

Віцебскія журналісты і актывісты абураныя закрытым судом над сябрам ГА “БАЖ” Канстанцінам Мардзвінцавым

Інцыдэнт здарыўся 27-га сакавіка ў Кастрычніцкім райсудзе Віцебска, дзе суддзя Іна Грабоўская мусіла разбіраць справу затрыманага напярэдадні журналіста. Перад пачаткам працэсу яна заявіла, што хоча праводзіць пасяджэнне ў сваім кабінеце, а таму нікога на разгляд не пусціць. У калідоры засталіся больш за 10 чалавек, ахвотных трапіць на разгляд, і яны пачалі адстойваць сваё законнае права трапіць на працэс.

Даследаванне: У Беларусі 22 % журналістак сутыкаліся з сэксуальным дамагальніцтвам 29.03.2017

Даследаванне: У Беларусі 22 % журналістак сутыкаліся з сэксуальным дамагальніцтвам

Мужчыны-журналісты, якія бралі ўдзел у гендэрным даследаванні медыяполя Беларусі, заявілі, што ніколі не сутыкаліся з падобным.

Генеральная пракуратура адмовілася разглядаць зварот БАЖ адносна ціску на журналістаў 29.03.2017

Генеральная пракуратура адмовілася разглядаць зварот ГА "БАЖ" адносна ціску на журналістаў

Генеральная пракуратура адмовілася разглядаць па сутнасці зварот ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” адносна пераследу журналістаў, перашкод у ажыццяўленні журналісцкай дзейнасці і адміністрацыйнага пераследу.

29.03.2017

Брытанскі журналіст: міліцыянт узяў мяне за шыю, прыціснуў галаву да сьцяны, ударыў па нагах

Шэсьць гадзін у аддзяленьні міліцыі 25 сакавіка правёў брытанскі журналіст Філіп Уорвік (Filip Warwick). Ён пацярпеў зьбіцьця, а беларускія праваахоўнікі ўвесь гэты час адмаўляліся паведаміць пра яго ў брытанскую амбасаду.

29.03.2017

Гомель: на двух журналістаў за два дні склалі 11 пратаколаў

У Гомелі міліцыя жорстка пераследуе журналістаў-фрылансераў. Адразу чатыры пратаколы за незаконны выраб прадукцыі СМІ (ч. 2 арт. 22.9 КаАП) і самаўпраўства (ч. 2 арт. 23.39 КаАП) складзеныя ў Цэнтральным райаддзеле міліцыі ў дачыненні да журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага.