Архіў

16.06.2017

Магілёўскага журналіста спрабуюць прыцягнуць да адказнасці за супрацоўніцтва з беластоцкай “Нівай”

Журналіста БелаПАН з Магілёва Уладзіміра Лапцэвіча 15 чэрвеня выклікалі ў Ленінскі РАУС горада. Нагодай сталі яго артыкулы ў штотыднёвіку для беларусаў Польшчы “Ніва”, які выдаецца ў Беластоку.

16.06.2017

Палессе Паўла Куніцкага: вёска з чаротавымі стрэхамі

У пінскім Музеі Беларускага Палесся 16 чэрвеня адкрываецца выстава мясцовага фатографа, сябра ГА "БАЖ" Паўла Куніцкага, якая дазваляе ўбачыць штодзённае жыццё вёскі Кудрычы, знакамітай сваей архаічнай архітэктурай.

15.06.2017

Тры здымкі на мяжы каштавалі фрылансеру Жукоўскаму 1 150 рублёў

Намеснік начальніка Гомельскай мытні Васіль Чайкоўскі 15 траўня пастанавіў прызнаць вінаватым журналіста-фрылансера, сябра ГА “БАЖ” Кастуся Жукоўскага ў парушэнні часткі 1 артыкула 23.32 КаАП — “Парушэнне рэжыму ў пунктах пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь”, і аштрафаваў яго на 50 базавых велічыняў, альбо 1 150 рублёў.

15.06.2017

У Рызе адбылася акцыя ў падтрымку скрадзенага ў Тбілісі журналіста Афгана Мухтарлы

Два дзесяткі журналістаў з 12 краін, у тым ліку і з Беларусі, зладзілі сёння ў Рызе (Латвія) флэш-моб побач з азербайджанскай і грузінскай амбасадамі ў падтрымку скрадзенага ў Тбілісі Афгана Мухтарлы, якому пагражае 8 год зняволення ў Азербайджане.

15.06.2017

Дар'я Ліс: Вазок, які я хачу набыць, дапамагае падтрымаць цягліцы і не ператварае жыццё ў трэнажорны зал

На “Талацэ” ідзе збор сродкаў на электравазок з вертыкалізатарам для Дар’і Ліс. Ёсць яшчэ месяц, каб далучыцца да справы.

15.06.2017

Журналісты з 16 краін падпісаліся пад заклікам вызваліць Афгана Мухтарлы з азербайджанскай турмы

Блізу 200 журналістаў з 16-ці краін выступілі ў падтрымку азербайджанскага апазіцыйнага журналіста, выкрадзенага ў Тбілісі і кінутага за краты ў Баку.

15.06.2017

Віцебскі абласны суд уціхую разгледзеў скаргу журналісткі Таццяны Смоткінай

Віцебскі абласны суд 14 чэрвеня разгледзеў скаргі журналістаў-фрылансераў Змітра Лупача і Таццяны Смоткінай на рашэнне Глыбоцкага суда — у  траўні журналістаў пакаралі штрафамі за парушэнне артыкулу 22.9 КаАП Беларусі.

15.06.2017

Евросоюз полностью отменил роуминг

С 15 июня внутри Евросоюза полностью отменена плата за роуминг. Теперь для граждан ЕС связь в других странах будет стоить столько же, сколько и у «домашнего оператора». Об этом сообщает Еврокомиссия на своем сайте.

15.06.2017

Приглашаем вас принять участие в первой Летней школе медиации 22-25 июня 2017 года

Школа будет проходить в Минском районе и предполагает участие 45 чел.

15.06.2017

Суд адправіў на дапрацоўку адміністрацыйны пратакол аб “падмене дзяржаўных СМІ” супраць блогера Філіповіча

Суд Савецкага раёну Гомеля  адправіў  на дапрацоўку адміністрацыйны пратакол, складзены міліцыяй ў дачыненьні да блогера Максіма Філіповіча за “фактычную падмену дзяржаўных СМІ”.