Архіў

04.10.2021

У Швэцыі ў ДТЗ загінуў аўтар карыкатур на прарока Мухамэда

Швэдзкі мастак, аўтар карыкатур на прарока Мухамэда Ларс Вілкс загінуў у аўтакатастрофе, якая адбылася ў нядзелю на поўдні Швэцыі. Паводле швэдзкіх СМІ са спасылкай на паліцыю, аўтамабіль, у якім знаходзіўся 75-гадовы Вілкс, сутыкнуўся з грузавіком. Мастак і двое паліцыянтаў, якія яго ахоўвалі, загінулі, кіроўца грузавіка атрымаў цяжкія траўмы. Прычыны аварыі расьсьледуюцца.

03.10.2021

Пишет о технологиях, призер Пресс-фото: Кто такой Геннадий Можейко, задержанный журналист «КП»-Беларусь»

1 октября 2021  корреспондент KP.BY был взят под стражу в Москве. Рассказываем, кто такой Геннадий Можейко.

03.10.2021

«Калі на неба глядзіш праз краты». Андрэй Аляксандраў даслаў з турмы верш пад назвай «#»

Журналіст-палітвязень, былы намеснік дырэктара БелаПАН Андрэй Аляксандраў, які знаходзіцца за кратамі са студзеня 2021 года, працягвае пісаць вершы. Адзін з апошніх надрукавала «Наша Ніва».

03.10.2021

ЗША выставілі абвінавачаньні прапагандысту «Ісламскай дзяржавы»

Грамадзянін Канады Махамэд Халіфа ваяваў на баку «Ісламскай дзяржавы» да 2019 году. У 2014 годзе ён браў удзел у распаўсюдзе відэаролікаў пра пакараньне сьмерцю амэрыканскіх журналістаў, захопленых у палон у Сырыі.

02.10.2021

У Мінску прыбралі ўнікальную нацыянальную фотавыставу, якая існавала пяць гадоў

З дворыка Нацыянальнага гістарычнага музея ў Мінску прыбралі фотавыставу ўнікальнага беларускага абраду, які мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

02.10.2021

У Маскве затрыманы журналіст «Камсамольскай праўды», які напісаў артыкул пра Андрэя Зельцэра. Цяпер ён на Акрэсціна

Затрыманы журналіст «Камсамольскай праўды» Генадзь Мажэйка, перадаюць праваабаронцы. 

01.10.2021

У відэааператара, які супрацоўнічае з DW, прайшоў ператрус па справе аб тэрарызме

У відэааператара Ягора Камароўскага, які супрацоўнічаў з Deutsche Welle, 1 кастрычніка прайшоў ператрус па крымінальнай справе. Пра гэта DW паведаміў бацька журналіста. Паводле яго слоў, у пастанове пра ператрус пазначаны артыкулы крымінальнага кодэксу «Наўмысныя знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці», а таксама — «Акт тэрарызму».

01.10.2021

«І Косьцевы вершы, і сям’я Севярынцаў — гэта тое, што будзе гонарам Беларусі». Важныя і шчырыя словы ў памяць Кастуся Севярынца

1 кастрычніка 2021 году ў рэанімацыі ад каранавірусу памёр журналіст, паэт, публіцыст, перакладчык Кастусь Севярынец. Ён меў хворае сэрца.

01.10.2021

Прынамсі 32 журналісты былі арыштаваныя ў Афганістане з моманту, калі талібы ўзялі ўладу ў краіне

Праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch адзначае, што ўлады Талібану выкарыстоўваюць тэрміновыя новаўвядзенні, каб здушыць усю крытыку і супраціў. Міністэрства інфармацыі і культуры Афганістана выдала пастанову, "шырокія і агульныя" палажэнні якой мусяць забараніць любую крытыку дзеянняў урада, падкрэсліваюць праваабаронцы.

01.10.2021

Вярхоўны суд ліквідаваў Беларускі Хэльсынскі камітэт

Старшыня БХК Алег Гулак : «Мы ня можам спыняць нашую працу ў той час, калі яна асабліва патрэбная».