НЕ - ВАЙНЕ!

Архіў

06.12.2022

За інтэрв'ю – крымінальная справа і разгром кватэры

У Гомелі ГУБАЗіК разграміў кватэру кандыдата філалагічных навук Наталлі Суславай — рэпрэсаванай выкладчыцы ўніверсітэта, а пазней супрацоўніцы мясцовага інфармацыйнага партала, закрытага ўладамі. Пра пагром у кватэры паведаміў праваабарончы цэнтр "Вясна".      

06.12.2022

У Латвіі анулявалі ліцэнзію расійскага тэлеканала "Дождж", які днямі трапіў у скандал

Нацыянальная рада па электронных СМІ (NEPLP) на сваім паседжанні, ацаніўшы сітуацыю, вырашыла ануляваць латвійскую ліцэнзію расійскага незалежнага тэлеканала "Дождж".

06.12.2022

«Я быў супраць, тым не менш рабіў недастаткова…» Вялікая гутарка з рэдактарам расійскага незалежнага выдання Republic

Як пачуваецца расійская журналістыка ва ўмовах ціску і рэпрэсій, ці запатрабаваныя цяпер у Расіі рэгіянальныя выданні, як дбаюць пра бяспеку супрацоўнікаў і вядуць дзейнасць расійскія незалежныя рэдакцыі ва ўмовах частковай эміграцыі ды пра іншыя акалічнасці прафесійнага жыцця распавёў Беларускай асацыяцыі журналістаў Дзмітрый Калезеў — расійскі журналіст, галоўны рэдактар выдання Republic і заснавальнік мясцовага партала It’s My City ў Екацярынбургу.

05.12.2022

Гена Кеснер — геній гісторый. 12 эпізодаў з жыцця крутога журналіста

Выбітны беларускі журналіст Генадзь Кеснер 2 снежня 2021 года пайшоў з жыцця ва ўзросце 50 год у звязку з каранавіруснай інфекцыяй на фоне лячэння ад анкалагічнага захворвання. Журналісты Сяргей Пульша, Таццяна Мельнічук, Вольга Бабак і Валянцін Цішко для J4T распавялі пра чалавечы магнетызм і прыгоды Генадзя Кеснера.

05.12.2022

Справядлівасць не для ўсіх. Чаму крымінальны артыкул за “перашкоду дзейнасці журналіста” распаўсюджваецца толькі на прапагандыстаў

Следчы камітэт адрапартаваў пра завяршэнне расследавання ў адносінах аднаго з удзельнікаў масавых пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і наступнага гвалту сілавікоў. Акрамя традыцыйнага абвінавачання ў "грубым парушэнні грамадскага парадку", яго хочуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці за "перашкоду законнай дзейнасці журналіста". 

05.12.2022

Выйшаў фотаальбом журналіста Вітаўта Мартыненкі пра беларускую рок-культуру

Журналіст і музычны крытык Вітаўт Мартыненка дачасна сышоў з жыцця ў 2016 годзе, так і не дачакаўшыся рэалізацыі старой задумы — максімальна поўнай і багата ілюстраванай анталогіі беларускага року пад назвай “Прадмовы й пасьляслоўі”. Да лагічнага завяршэння ідэю даводзілі сябры і паплечнікі.

05.12.2022

Журналиста "КП в Беларуси" Геннадия Можейко обвинили ещё и в оскорблении Лукашенко

Как пишет российская "КП", речь идет о трехчасовой встрече депутата с населением в 2020 году. На записи слышен мужской голос, который эксперты СК посчитали голосом журналиста, отмечает   @dw_belarus.

05.12.2022

Надзея Белахвосцік: прапаганда можа не расслабляцца

Галоўная рэдактарка праекту Media IQ і журналістка з трыццацігадовым стажам расказала «Сойцы» пра тое, як ствараць і як чытаць навіны ў небяспечнай сітуацыі, як дапамагаць родным разбірацца ў моры інфармацыі і чаму беларускія прапагандысты не павінны спаць спакойна.

05.12.2022

Электронны бюлетэнь «СМІ ў Беларусі» № 4 (70)

жнівень–кастрычнік 2022 года. Спампаваць PDF

05.12.2022

На магіле журналіста Уладзіміра Паца з'явіўся помнік

Родныя паставілі помнік на магіле Уладзіміра Паца — выбітнага журналіста, які два дзясяткі гадоў адпрацаваў карэспандэнтам Польскага радыё ў Беларусі. Пра гэта паведамляе "Наша Ніва".