Архіў

07.06.2023

Сафію Сапегу вызвалілі па памілаванні

Забіраць яе прыехаў асабіста губернатар Прыморскага краю. Ён «выказаў надзею, што далейшае жыццё дзяўчыны складзецца добра», піша ПЦ «Вясна».

07.06.2023

Дыскусія з Яўгенам Магдам: Пра/антыбеларускія настроі ва ўкраінскай палітыцы, лабісты беларускага пытання і ўкраінскія эксперты ў беларускіх медыя? (13 чэрвеня)

Большасць беларускіх медыйшчыкаў пачынаюць раніцу з навінаў з Кіева — увесь кантынент сочыць за ваеннымі падзеямі і трымае кулачкі за Украіну. Але пытанне дакладнасці і адэкватнасці інфармацыі пра вайну ў сусветных, у тым ліку і беларускіх медыя, застаецца вострым: каму з экспертаў даваць слова, да якіх крыніц прыслухоўвацца?

07.06.2023

Гомельскі інтэрнэт-рэсурс прызналі «экстрэмісцкім» задняй датай

У спісе «экстрэмісцкіх» матэрыялаў пазначана, што «Штодзень Гомель» быў прызнаны КДБ «экстрэмісцкім фармаваннем» 23 траўня, а ўнесены ў спіс 26-га траўня, піша «Гомельская вясна» .

07.06.2023

Сайт «Нашай Нівы» з’явіўся ў пераліку «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Міністэрства інфармацыі чарговым разам дапоўніла спіс інфармацыйнай прадукцыі, прызнанай «экстрэмісцкай». Сярод іншых аб’ёмны пералік, які пераваліў ужо за 600 старонак, папоўніла папулярнае беларускае інтэрнэт-выданне «Наша Ніва». 

07.06.2023

Суд працягнуў знаходжанне пад вартай для журналіста Паўла Падабеда да 26 чэрвеня

Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, справу відэааператара Паўла Падабеда перадалі ў Мінскі гарадскі суд. Паколькі ў пачатку чэрвеня заканчваўся чарговы двухмесяцовы адрэзак пад вартай, гэты тэрмін працягнулі амаль да канца месяца.

07.06.2023

Фактчэкінг у карыстальніцкім (і не толькі) кантэнце: прапануем інструкцыю, як раскрываць фэйкі

Карыстальнікі могуць даслаць памылковую інфармацыю, а прапаганда часам адкрыта хлусіць. Але і тое, і тое можна выявіць, аналізуючы відэа, спадарожнікавыя і анлайн-мапы. Пра гэта ды іншыя карысныя інструменты распавядалі эксперты падчас варкшопаў у межах прафесійнага фактчэк-марафону «Давярай, але правярай!».

07.06.2023

Гранты Фонда расследовательской журналистики (дедлайн — 5 сентября)

Журналисты, занимающиеся расследованиями, могут подать заявки на получение грантов.

07.06.2023

Как обезопасить свой веб-сайт и защитить пароли

Ни одно приложение или инструмент не способны обеспечить безопасность организации в целом или даже отдельно взятого способа коммуникации. Журналисты сталкиваются со многими угрозами в области коммуникаций и цифровых ресурсов — иногда приходится иметь дело с враждебно настроенными государственными органами, а иногда просто нужно защитить человека, который пожаловался на соседа. Так или иначе, GIJN настоятельно рекомендуют ознакомиться с основами цифровой безопасности.

07.06.2023

У палітзьняволенай журналісткі Ларысы Шчыраковай памерла маці

Маці Ларысы Шчыраковай было 80 гадоў. Яна летась цяжка перанесла каранавірус, зьявіліся шматлікія ўскладненьні. Апошнія месяцы яна не рухалася самастойна, была прыкаванай да ложка. Яе даглядаў 88-гадовы муж, тата Ларысы, піша Свабода.

06.06.2023

Сайт газеты «Вечерний Брест» недоступен, в рекламном отделе говорят, что его заблокировал Мининформ

Сайт газеты «Вечерний Брест» перестал открываться, заметила «Медиазона». В телеграм-канале издания в конце мая был установлен таймер удаления сообщений через один месяц.