Архіў

23.03.2023

«Калі Пачобута адпусцяць заўтра, то пераход у «Баброўніках» будзе адкрыты паслязаўтра», — кіраўнік МУС Польшчы

Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Камінскі заявіў, што беларускі бок атрымаў выразны сігнал аб тым, што пакуль Андрэй Пачобут знаходзіцца ў турме, будзе закрыты памежны пераход у Баброўніках.

23.03.2023

Генадзь Мажэйка: матэрыялы аб абразе прэзідэнта на сустрэчы з дэпутатам выдзелены ў асобную справу

Як перадаюць дзяржСМІ, суддзя агучыла, што «ў асобную крымінальную справу выдзелены матэрыялы па эпізодзе абразы прэзідэнта Беларусі ад 3 верасня 2020 года ў ходзе правядзення сустрэчы з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Варанецкім у памяшканні Мінскага гарадскога Палаца культуры».

23.03.2023

На галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча завялі крымінальную справу. Яго пераводзяць у СІЗА

Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, супраць заснавальніка і галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча завялі крымінальную справу. У чым вінавацяць рэдактара, невядома – з адваката была ўзятая падпіска аб неразгалошванні.

23.03.2023

Памерла Надзея Мялешка — папулярная блогерка і жонка хакеіста-зборніка. Яна пакінула на выпадак смерці кранальны пост

Надзея Мялешка каля трох гадоў змагалася з ракам грудзей, піша "Наша Ніва".

23.03.2023

Суд вызначыў 3 гады калоніі для Дзмітрыя Семчанкі

Мінскі гарадскі суд 23 сакавіка пакараў трыма гадамі калоніі былога супрацоўніка тэлеканала АНТ Дзмітрыя Семчанку за «распальванне варажнечы» супраць афіцыйных прадстаўнікоў улады. Да моманту агалошвання выраку за кратамі ён правёў больш за 6 месяцаў.   

22.03.2023

Назіральная рада журфака на поўным сур’ёзе заяўляе пра пераход на падрыхтоўку «байцоў інфармацыйнага фронту»

На факультэце журналістыкі Белдзяржуніверсітэта адбылося пасяджэнне «назіральнага савета» пад старшынствам міністра інфармацыі Уладзіміра Пярцова. Гэты орган створаны на загад Аляксандра Лукашэнкі сёлета ў лютым на фоне заклікаў рыхтаваць «ідэйныя кадры» для афіцыйнай прапаганды. 

22.03.2023

Карэспандэнта «Комсомольской правды» Генадзя Мажэйку асудзілі да 3 гадоў зняволення

Мінскі гарадскі суд 23 сакавіка агучыў вырак у дачыненні журналіста Генадзя Мажэйкі, абвінавачанага ў «распальванні варажнечы». Як і запатрабаваў тыдзень таму прадстаўнік пракуратуры, яго пакаралі 3 гадамі калоніі агульнага рэжыму.  

22.03.2023

Абвінавачанне запатрабавала тры гады калоніі для журналіста Дзмітрыя Семчанкі

Прадстаўніца пракуратуры папрасіла суд прызнаць былога кіраўніка прэзідэнцкага пула журналістаў вінаватым у «наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці і варажнечы па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці» і на падставе ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса прызначыць яму пакаранне ў выглядзе 3 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

22.03.2023

«Ці вырашыла з ліквідацыяй TUT.BY і іншых незалежных медыя дзяржава хоць адну праблему?» Марына Золатава — беларусам пра Беларусь

17 сакавіка абвясцілі прысуд па «справе TUT.BY». Галоўрэду партала Марыне Золатавай і дырэктару ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» Людміле Чэкінай прызначылі па 12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Напярэдадні прысуду Марына Золатава напісала ліст блізкім людзям. Яны, прачытаўшы, вырашылі перадаць гэтае пасланне ў рэдакцыю і папрасілі яго апублікаваць, бо лічаць, што гэты тэкст — зварот не толькі да іх, але і да ўсіх беларусаў.

22.03.2023

Патрэбна дапамога сям'і Сяргея Сацука, палітвязня журналіста-расследавальніка

3100 € — названая сума — гэта частка з неабходных сродкаў, якія патрэбны для аплаты фінансавых спагнанняў, накладзеных на Сяргея Сацука.