НЕ - ВАЙНЕ!

Архіў

Марш-кідок да каханай. Дзень з Ігарам Ільяшом у падарожжы ў гомельскі СІЗА, дзе трымаюць яго жонку Кацярыну Андрэеву 19.09.2022

Марш-кідок да каханай. Дзень з Ігарам Ільяшом у падарожжы ў гомельскі СІЗА, дзе трымаюць яго жонку Кацярыну Андрэеву

Журналістка Кацярына Андрэева мусіла выйсці з калоніі на пачатку верасня, але 13 ліпеня ёй быў агучаны новы прысуд — 8 гадоў пазбаўлення волі. Разгляд справы аб «здрадзе дзяржаве» ўжо традыцыйна праходзіў у «закрытым рэжыме». Ад пачатку лютага Кацярына знаходзіцца ў гомельскім СІЗА-3, і кожны тыдзень яе муж — Ігар Ільяш накіроўваецца ў Гомель, каб перадаць сваёй любай жоначцы перадачу.

19.09.2022

Сёння пачнуць судзіць галоўнага рэдактара парталу "Аўтабізнэс" Юлію Мудрэўскую

Працэс пройдзе ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска. Справу будзе разглядаць Алена Бушава.

19.09.2022

Фільм, заснаваны на гісторыі Кацярыны Андрэевай і Дар'і Чульцовай, атрымаў узнагароду на кінафэстывалі

Кароткамэтражны фільм «У жывым эфіры« («Na żywo»), заснаваны на рэальнай гісторыі журналістак «Белсату» Кацярыны Андрэевай і Дарʼі Чульцовай, асуджаных у 2020 годзе за стрым з «плошчы Перамен» у Менску, атрымаў спэцыяльную ўзнагароду на 47 фэстывалі польскага мастацкага кіно ў Гдыні.

16.09.2022

Затрымалі галоўнага рэдактара анлайн-газеты “Бобруйский курьер” Анатоля Санаценку

Як стала вядома БАЖ ад бабруйскіх журналістаў, яго арыштавалі на 15 сутак

16.09.2022

“Кінакрытыкі ёсць, а кінакрытыка знікла”. Гутарка з Ірэнай Кацяловіч

Пра ролю культурніцкай журналістыкі ў сённяшнім дні і спецыфіку працы з творчымі асобамі, пра перспектывы беларускага кіно БАЖ распытала журналістку і вядомага кінакрытыка Ірэну Кацяловіч.

16.09.2022

Анджэй Пачобут пра будучы суд: “Чаканне можа расцягнуцца на два месяцы”

Палітзняволены журналіст і актывіст незалежнага Саюза палякаў Беларусі Анджэй Пачобут даслаў ліст на волю. У ім журналіст паведамляе, што ягоную справу павінны перадаць у Генеральную пракуратуру, адтуль — у Вярхоўны суд, а затым у адзін з абласных судоў. Куды канкрэтна — пакуль невядома.

16.09.2022

Экс-кіраўніка прэзідэнцкага пула асудзілі на 15 сутак, яго жонку пакаралі штрафам

16 верасня суд Фрунзенскага раёна Мінска разбіраў справы  журналістаў Семчанкаў. У выніку Дзмітрыя асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, а Юліі выпісалі штраф у памеры 30 базавых велічынь.    

16.09.2022

Як мінімум у трох гарадах Беларусі апошнімі днямі адбыліся выклікі на допыт і ператрусы у рэгіянальных журналістаў

БАЖ стала вядома пра 8 выклікаў у міліцыю на допыт, 5 ператрусаў і як мінімум адно затрыманне.

16.09.2022

16 верасня – 27 гадоў Беларускай асацыяцыі журналістаў

Восенню 1995 года 38 беларускіх калег сталі заснавальнікамі арганізацыі, якая цягам наступных дзесяцігоддзяў будзе абараняць і прасоўваць інтарэсы беларускіх медыйшчыкаў.

16.09.2022

Як звязаныя «справа Івашына» і ацяпленне рэзідэнцыі Лукашэнкі?

Мы, канешне, не чакалі, што наш калега Дзяніс Івашын атрымае «кароткі» тэрмін. Яго прысудзілі да 13 гадоў і 1 месяца пазбаўлення волі. За што? За тое, што проста маніторыў афіцыйныя крыніцы інфармацыі. Нават не буду казаць, што гэты вырак — не Дзянісу Івашыну, а ўсім тым, хто ўдзельнічаў у ягоным працэсе з боку абвінавачвання.