Архіў

Кастусь Жукоўскі атрымаў са жлобінскай міліцыі адразу два пратаколы за «незаконны выраб прадукцыі СМІ» 15.02.2016

Кастусь Жукоўскі атрымаў са жлобінскай міліцыі адразу два пратаколы за «незаконны выраб прадукцыі СМІ»

Гомельскі журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі 13 лютага атрымаў па пошце адразу два адміністрацыйныя пратаколы, складзеныя ў дачыненні яго супрацоўнікамі Жлобінскага РАУС. Гаворка зноў ідзе пра парушэнне артыкулу 22.9 КаАП – незаконны выраб прадукцыі СМІ. У дадзеным выпадку жлобінская міліцыя мае прэтэнзіі да двух сюжэтаў пра рэгіён, якія выйшлі ў эфіры тэлеканалу «Белсат» - пра паміраючую вёску і эканамічныя праблемы на прамысловым гіганце – Беларускім металургічным заводзе. Прадстаўнікі ўлады ці праваахоўных структур яшчэ ніводнага разу не заявілі, што ў сюжэтах утрымліваецца няпраўда ці паклёп, разам з тым, яны працягваюць пераследаваць журналістаў, якія паказваюць існуючыя праблемы.

15.02.2016

“БДГ” жывая, піша аб палітыцы праз эканоміку і плануе выйсці на самаакупнасць

Здзіўленне ў многіх калег год таму падчас прэс-канферэнцыі Аляксандра Лукашэнкі выклікала пытанне ад “Белорусской деловой газеты”. Дакладней, здзівіла не пытанне, а само існаванне выдання, якое тады прадстаўляла Алена Несцяровіч.

15.02.2016

Майстар-клас па прававой бяспецы журналістаў і прэзентацыя кнігі сябра БАЖ прайшлі ў Магілёве

У грамадскім цэнтры “Кола” у Магілёве 13 лютага адбылася сустрэча, прысвечаная прававой бяспецы дзейнасці журналістаў, для сябраў ГА “БАЖ” з Магілёўскай вобласці.

15.02.2016

Давыдзька: «Дзяржаве аб’яўлена інфармацыйная вайна»

Нашай дзяржаве канкрэтна аб’яўлена інфармацыйная вайна. Нядаўна ажыццяўлялася атака на міліцыі, пасля на членаў урада, а цяпер на журналістаў, перайшлі на асобы. Гэта не крытыка, а менавіта атака, — пачаў свой маналог старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька.

14.02.2016

Mediakritika.by нарисовала валентинки белорусским чиновникам, нескольким коллегам и силовику

В начале февраля байнет облетела новость, что минским школьникам предложили написать валентинки белорусским чиновникам. К новости прилагалось фото «примерного списка для написания валентинок кумирам» — от председателя ЦИК, до президента РБ. По этому мотиву в сети вскоре появились саркастические валентинки. 

«Філасофія дабрыні. Ад катастрофы да Саду надзеі». Новая кніга Аляксандра Тамковіча 12.02.2016

«Філасофія дабрыні. Ад катастрофы да Саду надзеі». Новая кніга Аляксандра Тамковіча

У часе ХХІІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу 11 лютага адбылася прэзентацыя кнігі вядомага беларускага публіцыста Аляксандра Тамковіча «Філасофія дабрыні. Ад катастрофы да Саду надзеі», якая ў друкаваным выглядзе ўбачыць свет напярэдадні 30-годдзя самай вялікай у свеце тэхнагеннай аварыі ХХ стагоддзя на Чарнобыльскай АЭС.

Радаславу Дамброўскаму адмовілі ў беларускай візе 12.02.2016

Супрацоўніка «Беларускага Радыё Рацыя» не пускаюць у Беларусь

Радаславу Дамброўскаму адмовілі ў беларускай візе, якую ён рабіў па запрашэнні Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, – паведаміў сайт www.racyja.com.

Рэдактары недзяржаўных СМІ звярнуліся ў Белтэлерадыёкампанію 12.02.2016

Рэдактары недзяржаўных СМІ звярнуліся ў Белтэлерадыёкампанію

Ліст з просьбай прадставіць магчымасць выказацца ў “Клубе рэдактараў” падпісалі галоўны рэдактар TUT.BY Марына Золатава, шэф-рэдактар “Нашай Нівы” Андрэй Дынько, шэф-рэдактар “Народнай Волі” Святлана Калінкіна, галоўны рэдактар інтэрнэт-газеты “Салідарнасць” Аляксандр Старыкевіч і старшыня ГА “БАЖ” Андрэй Бастунец.

#дарагая_рэдакцыя 12.02.2016

Акцыя да 14 лютага! #дарагая_рэдакцыя (Абнаўляецца!)

Ці часта мы з вамі гаворым добрыя словы тым, хто працуе побач з намі і для нас? Дзень святога Валянціна – цудоўная магчымасць распавесці пра свае лепшыя пачуцці!

КДБ прымушае мантажыста прызнацца ў супрацы з «Белсатам» 11.02.2016

КДБ прымушае мантажыста прызнацца ў супрацы з «Белсатам»

КДБ аказвае ціск на супрацоўніка СТВ Аляксандра Шымко, пагражаючы звальненнем з тэлебачання з «воўчым білетам». Такім чынам камітэт спрабуе дамагчыся ад яго прызнання ў супрацы з «Белсатам».