Архіў

03.02.2016

Адкрываецца выстава пераможцаў конкурсу ПРАФОТА-2015

Адкрыццё выставы пераможцаў конкурсу праектнай фатаграфіі ПРАФОТА-2015 адбудзецца 4-га лютага а 19 гадзіне ў прасторы ЦЭХ (Кастрычніцкая, 16 (ст.м.Першамайская), 2-гі паверх, уваход праз бар Хуліган).

logo BAJ 03.02.2016

БАЖ звярнуўся да спецдакладчыка ААН па свабодзе выказвання

ГА «БАЖ» праінфармавала спецдакладчыка ААН па свабодзе пераканання і выказвання сп-ра Дэвіда Кэя (David Kaye) пра абставіны збіцця журналіста Паўла  Дабравольскага і адміністрацыйны пераслед беларускіх фрылансераў.  

Аўтара артыкула ў Інтэрнэце хочуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці за знявагу прэзідэнта і суддзі 03.02.2016

Аўтара артыкула ў Інтэрнэце хочуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці за знявагу прэзідэнта і суддзі

Старшыня суда Першамайскага раёна г. Віцебска Андрэй Андрушэнка звярнуўся ў Следчы камітэт, патрабуючы прыцягнуць да крымінальнай адказнасці аўтара публікацыі на сайце freeregion.info.

Георгій Станкевіч 03.02.2016

«Я лічу, што я шчаслівы» (ФОТА)

Прэзентыцыя дакументальнай стужкі пра выдаўца з Бешанковічаў Георгія Станкевіча, а таксама канцэрт з яго ўдзелам адбыліся ў Полацку і Оршы з ініцыятывы мясцовых сябраў ГА «БАЖ». У сустрэчы ўзялі ўдзел аўтары стужкі – віцебская журналістка Алена Сцяпанава і відэааператар з Барысава Аляксандр Зянкоў.

03.02.2016

Гомельская журналістка звярнулася ў Камітэт ААН

Гомельская журналістка, сябра ГА “БАЖ” Наталля Крывашэй накіравала скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека з прычыны парушэння яе права на атрыманне і распаўсюд інфармацыі.

Рэдактар «The Guardian» па працы з сацыяльнымі сеткамі Мэйв Шэрлаў на сустрэчы ў Мінску 02.02.2016

Што такое “pitch” альбо як напісаць для “The Guardian”?

Адно са значэнняў слова pitch у перакладзе з англійскай – рэкламны заклік. У сучаснай медыявытворчасці pitch – гэта паведамленне рэдактару ад журналіста з прапановай-заклікам узяць яго гісторыю для друку. Рэдактары сусветных медыя, які збіраюць інфармацыю па ўсім свеце, чытаюць гэтыя паведамленні.

02.02.2016

Віцебскія БАЖаўцы пераканаліся, што тэорыя “шасці поціскаў рукі” працуе

Сябры віцебскай суполкі ГА “БАЖ” узялі ўдзел у зборы сродкаў для тэрміновай аперацыі Алене Кароль. Складанае хірургічнае ўмяшальніцтва мусіць адбыцца ў замежнай клініцы.

02.02.2016

«БМ» паўстае там, дзе ёсць апантаныя

Сёння — дзень нараджэння радыёстанцыі «Беларуская маладзёжная». Яе ліквідавалі ў 1994-м — і ў абарону СМІ, што намінальна лічылася дзяржаўным, паўсталі слухачы, партыі, суполкі і арганізацыі… Безліч пратэстных заяў!

02.02.2016

Збіты журналіст Павел Дабравольскі назваў словы Давыдзькі хлуснёй

Павел Дабравольскі назваў словы старшыні Белтэлерадыёкампаніі і іншых удзельнікаў праграмы «Клюб рэдактараў» хлусьнёй.

01.02.2016

“Беларуская прэса можа дарасці да еўрапейскай за тры гады. Калі будзе жаданне…” (фотарэпартаж)

На выходных у Мінску ўрачыста завяршылася гадавая адукацыйная праграма па дызайне для рэгіянальных грамадска-палітычных выданняў. Дзякуючы шведскаму медыяінстытуту FOJO дзевяць рэгіянальных газет істотна змянілі свой знешні выгляд.