Архіў

ПРАЕКТ зменаў у Кодэкс журналісцкай этыкі ГА “БАЖ”, прапанаваны Камісіяй па этыцы
Тэкст праекту - у далучаным PDF-файле.

Попадают ли сайты общественных объединений, фондов, учреждений и иных некоммерческих организаций под определение «средство массовой информации»?
Попадают ли сайты общественных объединений, фондов, учреждений и иных некоммерческих организаций под определение «средство массовой информации» в связи с изменениями, внесенными 20.12.2014 г. в Закон о СМИ? Пытаецца сябра ГА "БАЖ"
Гомельскія мытнікі канфіскавалі ў беларускіх журналістаў, якія вярталіся з Кіева, зборнікі "Стоп цэнзуры!"
Гомельскія мытнікі канфіскавалі ў беларускіх журналістаў, якія вярталіся з Кіева 20 красавіка, зборнікі тэкстаў і карыкатур "Стоп цэнзуры! Грамадзяне за вольную краіну".
З Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча пастанавілі спагнаць па 20 базавых велічынь
Агульная сума прысуджаных журналістам за парушэнне арт. 22. 9 КаАП штрафаў складае на сёння каля 50 млн рублёў.

«Белсат» зноў паспрабуе акрэдытаваць сваіх карэспандэнтаў у Беларусі
Пра гэта заявіла дырэктарка тэлеканала Агнешка Рамашэўская-Гузы ў інтэрв’ю БелаПАН 19 красавіка. Журналістка прыехала ў Беларусь упершыню за 10 гадоў.
Інфармацыйная рассылка ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” 06-19.04.2015 г.
Чарговы штраф журналістцы-фрылансерцы за супрацу з замежным СМІ, чарговы вынятак літаратуры на мяжы, а таксама некалькі новых трывожных інцыдэнтаў, звязаных з інтэрнэт-злачыннасцю. У Гомелі заведзеная крымінальная справа па факце распаўсюду парнаграфіі нібыта з электроннай скрыні гомельскага праваабаронцы, а ў Лунінцы папулярны інфармацыйны рэсурс “Медиа-Полесье” раптам займеў “двайніка”, які паразітуе на матэрыялах і нават на лагатыпе арыгінала.
Пераможца «Прэс-фота Беларусі 2015» – Максім Сарычаў
Фатограф атрымаў гран-пры сёлетняга конкурса за серыю «598 скрадзеных дзён» – пра актывістаў, прэвентыўна затрыманых па ўсёй Беларусі напярэдадні чэмпіяната свету па хакеі.

Невядомыя стварылі фэйкавы сайт-копію “Полесье-медиа”
Партал без дазволу перадрукоўвае кантэнт беларускіх выданняў, а адзін з раздзелаў “Полесье-Медиа” называецца “Donbass” і змяшчае інфармацыю пра жыццё так званай Данецкай Народнай Рэспублікі.
У Ігара Логвінава забралі літаратуру на мяжы
На беларуска-літоўскай мяжы ў выдаўца Ігара Логвінава забралі 20 асобнікаў зборніка філасофскіх артыкулаў і дакладаў выкладчыцы Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Таццяны Шчытцовай «Антрапалогія. Этыка. Палітыка».