НЕ - ВАЙНЕ!

Архіў

Уладзімір Познер 26.02.2016

Познер у Мінску: “У Лукашэнкі хацеў бы ўзяць інтэрв’ю. Але, здаецца, ён не вельмі мяне любіць”

25 лютага ў сталічным Палацы Рэспублікі адбылася творчая вечарына журналіста Уладзіміра Познера. Сам госць крыху пакпіў з гэткага вызначэння фармату, прадаставіўшы беларускай публіцы самастойна вырашаць, наколькі “творчай” была сустрэча.

У якіх умовах сёння даводзіцца працаваць журналістам Крыма? 25.02.2016

“У журналістаў Крыма выбар просты: альбо ты кліент ФСБ і ўцякаеш, альбо ідзеш у качагары, альбо служыш”

У якіх умовах сёння даводзіцца працаваць журналістам Крыма? Як ва ўмовах інфармацыйнай вайны не скаціцца ў прапаганду і як зрабіць, каб цябе не забаранілі? Размаўляем з рэдактарам рэсурса “Крым. Рэаліі” Уладзімірам Прытулам.

Гомельскага фрылансера Кастуся Жукоўскага аштрафавалі яшчэ на 16 мільёнаў 25.02.2016

Журналіст-фрылансер з Гомеля мусіць сплаціць у бюджэт штрафаў на 70 мільёнаў

24 лютага суддзя Жлобінскага раённага суда Валянціна Сапонава аштрафавала гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага адразу па двух адміністрацыйных пратаколах  за выраб прадукцыі СМІ для тэлеканала “Белсат” без акрэдытацыі – 40 базавых велічыняў па кожным, што складае 16 мільёнаў 800 тысяч рублёў.

25.02.2016

Журналісты збіраюць подпісы пад другім зваротам да Ананіч і рыхтуюцца да асабістага прыёму ў міністэрстве

На мінулым тыдні Лілія Ананіч адказала на зварот амаль двухсот беларускіх журналістаў, якія прасілі міністра выказацца з нагоды збіцця нашага калегі Паўла Дабравольскага.

Суд пакінуў без зменаў рашэнне экспертаў пра "экстрэмізм" у кнігах Пазняка 25.02.2016

Суд пакінуў без зменаў рашэнне экспертаў пра "экстрэмізм" у кнігах Пазняка

У Брэсце прайшоў разгляд справы "экстрэмісцкіх" кніг Зянона Пазняка, палітэмігранта, кіраўніка Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ. Па два экземпляры кніг "Добрая фатаграфія" і "Абарона Курапатаў. Народны мемарыял" былі канфіскаваныя ў Алеся Чахольскага (27 верасня 2015 года ў пункце мытнага афармлення "Брэст-Цэнтральны").

«Міжнародная амністыя»: улады Беларусі працягваюць пераслед журналістаў 24.02.2016

«Міжнародная амністыя»: улады Беларусі працягваюць пераслед журналістаў

У Беларусі працягваюць парушаць правы чалавека, гаворыцца ў новым штогадовым дакладзе «Правы чалавека ў сучасным свеце», падрыхтаваным праваабарончай арганізацыяй "Міжнародная амністыя" па выніках 2015 года.

Віншуем Міхаіла Пастухова са званнем “Рыцара года”! 24.02.2016

Віншуем Міхаіла Пастухова са званнем “Рыцара года”!

Экс-суддзя Канстытуцыйнага суда, былы кіраўнік Цэнтра прававой абароны СМІ пры ГА “БАЖ”, сябра арганізацыі Міхаіл Пастухоў стаў лаўрэатам прэміі «Рыцар года: З адкрытым забралам».

Дыктафонны запіс дапамог карэспандэнтцы і ў судзе 24.02.2016

Дыктафонны запіс дапамог карэспандэнтцы і ў судзе

У Буда-Кашалёўскім раённым судзе скончыўся разгляд пазову выкладчыцы аграрнага каледжа Людмілы Клімянковай па справе аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі.

Андрэй Бастунец возьме ўдзел у наступным "Клубе рэдактараў" 24.02.2016

Андрэй Бастунец возьме ўдзел у наступным “Клубе рэдактараў”

Раніцай 24 лютага старшыні ГА “БАЖ” зноў патэлефанавалі з Белтэлерадыёкампаніі і запрасілі на запіс праграмы “Клуб рэдактараў” у пятніцу, 26 лютага. Андрэй Бастунец даў згоду на ўдзел.

Журналісты – таксама героі 23.02.2016

Журналісты – таксама героі (ФІЛЬМ)

Неад’емная частка нашай прафесіі – гэта новыя знаёмствы і сустрэчы з людзьмі, якія становяцца героямі газетных артыкулаў, тэле- і радыёперадач. Мы радуемся, калі журналісцкі лёс зводзіць нас з цікавымі асобамі, пра якіх хочацца распавесці. Вось толькі ці часта мы заўважаем, што сярод нашых калег таксама ёсць вельмі неардынарныя людзі?