Архіў
Інфармацыйная рассылка ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” 25.04-10.05.2015 г.
Міністр інфармацыі Лілія Ананіч паведаміла, што падрыхтаваны праект указа па прывядзенні заканадаўчых актаў у адпаведнасць з законам “Аб СМІ”. У прыватнасці, там будзе замацавана адказнасць уладальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў за каментары карыстальнікаў на форумах. Закон “Аб СМІ”, які набыў моц 1 студзеня 2015 г., прадугледжвае адказнасць усіх уладальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў, даступных на тэрыторыі краіны, у тым ліку і замежных – Мінінфарм абяцае жорстка іх кантраляваць.

“Пакаранне злачынцаў – гэта толькі пытанне часу”
7 мая ў Мінску грамадскасці прэзентавалі дакументальны фільм “Банда”, прысвечаны знікненням у 1999-2000 гг. вядомых палітыкаў і журналіста Дзмітрыя Завадскага.

“Вольнае слова”: як гэта было (ФОТАГАЛЕРЭЯ)
У Дзень радыё, 7 мая, журы “Вольнага слова” зладзіла ўрачыстую цырымонію ўганаравання пераможцаў.

Уганараванне пераможцаў «Вольнага слова-2015» / Мінск, 7.05.2015 г.
Цырымонія прайшла 7 мая 2015 г. у Мінску.
“Белпошта” і “Белсаюздрук” зноў адмовілі “Газеце Слонімскай” (ДАКУМЕНТЫ)
Абодва прадпрыемствы-манапалісты, спасылаючыся на розныя прычыны, напісалі, што не будуць займацца распаўсюдам недзяржаўнага выдання “Газета Слонімская” і яго дадатку “Отдушина”.
Мінск: Міліцыя прымусіла незалежных тэлежурналістаў выдаліць відэазапіс
Сябры ГА “БАЖ” Сяржук Краўчук і Наталля Валакіда 29 красавіка здымалі перфоманс, які група актывістаў каля 15-й гадзіны зладзіла каля дыпламатычнага прадстаўніцтва Расійскай Федэрацыі.

Мінінфармацыі вынесла 22 папярэджанні за скарачэнне “РБ” і “падобныя парушэнні”
Пра гэта 28 красавіка ў Вярхоўным судзе заявіла кіраўніца Упраўлення прававой і кадравай працы міністэрства Вікторыя Мялешка. У спісе пакараных выданняў ёсць “Вечерний Могилёв”, “Чырвоная зорка” і іншыя, але “Рэспубліка” адсутнічае.
“Што дазволена Юпіцеру, не дазволена быку”
Вярхоўны суд падтрымаў пазіцыю Міністэрства інфармацыі ў справе вынясення папярэджанняў СМІ за скарачэнне “РБ”.
Суд палічыў, што “Борисовские новости” зганьбілі рэпутацыю ўчастковай медсястры
25 красавіка 2015 г. суд Барысаўскага раёна задаволіў пазоў участковай медсястры Панцялей Е.С. да газеты “Борисовские новости” і аўтаркі ліста ў рэдакцыю Казлоўскай Л. аб абароне дзелавой рэпутацыі і спагнанні кампенсацыі маральнай шкоды.