Архіў

29.08.2020

У Мінску затрыманыя журналісты нямецкага тэлеканала ARD

У Мінску затрыманыя журналісты ARD. Сярод іх — сябра ГА "БАЖ" Ілля Кузняцоў.

29.08.2020

В Беларуси заблокировали сайты Нашей Нивы и Naviny.by

Сайты naviny.by и NN.by были заблокированы вечером в пятницу, 28 августа: доступ к этим ресурсам ограничен на основании решения Министерства информации Беларуси. Об этом TUT.BY сообщил один из интернет-провайдеров.

29.08.2020

БАЖаўцы з Гродна атрымалі адказ са Следчага камітэта

Журналісты з Гродна, сябры ГА “БАЖ” атрымалі пісьмовы адказ з абласнога ўпраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці.

28.08.2020

Журналіста Ігара Бублікава (Рэмзіка) будуць судзіць 1 кастрычніка

У Гродне 27 верасня падчас працы затрымалі журналіста newgrodno.by, сябра ГА “БАЖ” Ігара Бублікава (Рэмзіка). Амаль суткі ён правёў за кратамі, зараз яго чакае суд.

28.08.2020

Шведскага журналіста, пераможцу World Press Photo, дэпартуюць з Беларусі

27 жніўня ў Мінску падчас акцыі пратэсту затрымалі больш за 50 журналістаў. Сярод іх апынуўся шведскі фотакарэспандэнт Пол Хансэн. Цяпер ён павінен пакінуць Беларусь і не зможа ўехаць у краіну на працягу пяці гадоў. В Минске массово задержали журналистов СПИСОК

28.08.2020

Каментатар Арташэс Антанян шчыра распавёў, чаму звольніўся з БТ

Спартыўны каментатар і тэлевядучы Арташэс Антанян пяць з паловай гадоў адпрацаваў на тэлеканале «Беларусь-5». Але ў першы тыдзень пасля прэзідэнцкіх выбараў разам з яшчэ трыма калегамі прыняў рашэнне сысці з Белтэлерадыёкампаніі. Што стала прычынай, як адрэагавала кіраўніцтва і ці застанецца адзін з самых вядомых каментатараў жыць і працаваць у Беларусі — Арташэс распавёў у інтэрв'ю журналісту SPORT.TUT.BY Вікторыі Кавальчук.

28.08.2020

Чарговы нумар «Народнай волі» не трапіў да падпісчыкаў і ў шапікі

Чарговы нумар «Народнай Волі» не трапіў да падпісчыкаў і ў кіёскі. Намесніца галоўнага рэдактара Марына Коктыш распавяла, што газета была своечасова здадзена ў экспедыцыю, але да чытача так і не трапіла.

28.08.2020

Журналістаў вызвалілі, адміністрацыйныя справы адправілі на дапрацоўку

У Мінску судзілі журналістаў, якія былі затрыманыя 27 жніўня падчас масавых мірных пратэстаў. Суды адбыліся над журналістамі: Андрэем Ярашэвічам, Аляксандрам Васюковічам, Кацярынай Андрэевай, Максімам Гарчанком. На іх склалі пратколы за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі  (арт. 23.34 КаАП). Працэсы ішлі па відэасувязі, то бок журналістаў у будынак суда не прывезлі. Урэшце ўсе чацвёра журналістаў — Андрэй Ярашэвіч, Аляксандр Васюковіч, Кацярына Андрэева ​​і Максім Гарчанок — былі адпушчаныя на свабоду. Іх адпусцілі з РУУС, бо суд адправіў усе чатыры адміністрацыйныя справы па 23.34 КаАП на дапрацоўку.

28.08.2020

ОО "БАЖ" требует от СК возбудить уголовное дело за воспрепятствование законной профессиональной деятельности десятков журналистов

ОО "Белорусская ассоциация журналистов" требует от председателя Следственного комитета Республики Беларусь возбудить уголовное дело по факту событий 27 августа 2020 года, когда в отношении десятков журналистов было совершено преступление, предусмотренное ст. 198 УК Республики Беларусь ("Воспрепятствование законной профессиональной деятельности журналиста").

28.08.2020

Ва Упраўленні Следчага камітэту па Гродзенскай вобласці адбываюцца допыты шэрагу журналістаў

У Следчым камітэце па Гродзенскай вобласці 26 жніўня адбыўся допыт гродзенскага журналіста-фрылансера Аляксея Кайрыса, які супрацоўнічае з тэлеканалам “Белсат”. За дзень да гэтага журналіста па тэлефоне выклікалі ў пракуратуру з нагоды масавых акцый пратэсту ў Гродне, удакладнялі абставіны знаходжання журналіста на гэтых мерапрыемствах. Журналіст патлумачыў, што выконваў выключна свае прафесійныя журналісцкія абавязкі, прадстаўнік пракуратуры паабяцаў, што больш турбаваць яго не будуць.