НЕ - ВАЙНЕ!

Архіў

23.09.2022

App Store заблокировал доступ к телеграм‑каналу сотрудника СТВ Григория Азаренка

Магазин приложений App Store заблокировал доступ к телеграм-каналам сотрудника БТ Григория Азаренка, сотрудника RT Константина Придыбайло, каналам «Я/Мы Омон».

23.09.2022

Кіраўнік аўтамабільнага рэсурса av.by з’ехаў на Кіпр, каб не патрапіць пад мабілізацыю на фронт

Генеральны дырэктар самага буйнога ў Беларусі аўтамабільнага інтэрнэт-праекта av.by Дзмітрый Геранін тэрмінова з’ехаў на Кіпр. Як ён даў зразумець – падалей ад “частковай мабілізацыі”.

23.09.2022

Пачаўся суд над аўтарам рэзанансных журналісцкіх расследаванняў Сяргеем Сацуком

У Мінскім гарадскім судзе 23 верасня пачаўся працэс над журналістам-расследавальнікам, галоўным рэдактарам інтэрнэт-партала "Ежедневник" (ej.by) Сяргеем Сацуком. Праваабаронцы прызналі яго палітычным вязнем. 

23.09.2022

Правайдэраў абавязалі за некалькі гадзін абмяжоўваць доступ да “забароненых” інтэрнэт-рэсурсаў

Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзыдэнце (ААЦ) выдаў пастанову, якой упарадкуецца працэдура блакавання непажаданых сайтаў. Калі раней пастаўшчыкі інтэрнэт-паслуг правяралі спіс абмежаванага доступу раз на суткі, то цяпер мусяць рабіць гэта кожныя тры гадзіны на працягу дня. 

23.09.2022

Спыніла выхад адна з апошніх незалежных газет Магілёўшчыны

22 верасня выйшаў апошні друкаваны нумар газеты “УзГорак”. Рэдакцыя вырашыла прыпыніць выхад выдання – паведамляецца на сайце. Пра прычыны спынення выхаду нічога не гаворыцца.

23.09.2022

Родная мова на польскіх хвалях. Гутарка з галоўнай рэдактаркай беларускай службы польскага радыё Ўнэт

Ужо амаль два гады эфір польскага радыё Wnet.fm штодзень пачынаецца і завяршаецца беларускімі праграмамі. Пра беларускія эфіры, баланс паміж беларускай і польскай аўдыторыяй, тэмы культуры, вайны і эміграцыі БАЖ пагутарыла з пачынальніцай і галоўнай рэдактаркай беларускай службы радыё Ўнэт Вольгай Сямашка.

23.09.2022

"Нам не сорамна за гэтыя 20 год": літаратурны часопіс "Дзеяслоў" святкуе юбілей

23 верасня 2002 года ў мінскім Доме літаратара быў прэзентаваны першы нумар часопіса “Дзеяслоў”.

23.09.2022

На юрыдычную абарону журналіста Дзяніса Івашына сабралі неабходныя 4000 еўра

Фонд салідарнасці BYSOL/Belarus solidarity foundation заявіў пра завяршэнне збору сродкаў на адвакацкую падтрымку палітвязня Дзяніса Івашына – заяўленая сума сабраная нават з невялікім запасам. 

23.09.2022

Яшчэ тры інфармацыйныя рэсурсы ў Брэсцкай вобласці прызнаныя “экстрэмісцкімі матэрыяламі”

Днямі ў судах Брэсцкай вобласці адбыліся пасяджэнні, па выніках якіх атрымаў дадатак адмысловы “Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Хаця тэлеграм-каналы названыя ў адпаведным рэестры "чатамі".