Архіў

27.02.2023

Сяргей Календа плануе зрабіць у сакавіку прэзентацыі чацвёртага і шостага нумароў «Мінкульта»

Вялікія прэзентацыі павінны адбыцца ў Вільні, Варшаве і Беластоку. Пра гэта Сяргей календа паведаміў у інтэрв'ю budzma.org.

27.02.2023

Сёння аднавіўся суд па справе журналіста "Камсамолкі" Генадзя Мажэйкі

Перапынак у судзе быў аб'яўлены ў канцы 2022 года, на стадыі допыту сведкаў было заяўлена хадайніцтва аб правядзенні дадатковых экспертыз, піша Sputnik.Беларусь.

27.02.2023

«Не сёння, не заўтра, не ўчора» — запрацавала новае беларускае медыя пра падтрымку і салідарнасць

Reformation піша, што «Не сёння, не заўтра, не ўчора» – праект прысвечаны правам чалавека, уразлівым групам людзей, інклюзіі, гендарным пытанням ды іншым вострым тэмам», — так пазіцыянуе сябе новае медыя, створанае камандай з Беларусі.

27.02.2023

Заўсёднік прэс-канферэнцый Герман Напольскі ажаніўся на возеры Байкал

Наша Ніва: "Беларускі журналіст Герман Напольскі ажаніўся. Цырымонія праходзіла на лёдзе расійскага возера Байкал, піша «КП» са спасылкай на іркуцкае тэлебачанне".

27.02.2023

У Пінску сёння зноў будуць судзіць блогера Мікалая Клімовіча

У судзе Пінскага раёна і г. Пінска 27 лютага будзе разглядацца крымінальная справа ў дачыненні да мясцовага блогера Мікалая Клімовіча. Яго абвінавачваюць у абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса (“Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”).

27.02.2023

Апошняя магчымасць падацца на прэмію Free Media Awards 2023 (да 1 сакавіка)

Гамбургскі ZEIT Foundation сумесна з Fritt Ord Foundation з 2004 года прысуджаюць узнагароду Free Media Awards. Яна адрасавана ўсходнееўрапейскім журналістам і медыя, якія кідаюць выклік любым перашкодам і нястомна забяспечваюць незалежнае асвятленне важных падзей у прэсе.

27.02.2023

«Каб не было Пачобута, пра беларускіх палітвязняў мы б не чулі» — журналіст Руслан Шошын пра беларускае пытанне ў польскіх медыя

Шмат хто з палякаў мае карані ў Беларусі, але наша краіна ўсё яшчэ малавядомая для іх, нягледзячы на геаграфічную блізкасць і гістарычную сувязь. Пытанне: чым займалася беларуская дыпламатыя столькі гадоў? А сёння Беларусь згадваюць толькі ў кантэксце вайны Расіі з Украінай. Пагутарылі з Русланам Шошыным, які працуе журналістам у адным з найбольш папулярных і ўплывовых выданняў Польшчы — газеце Rzeczpospolita, пра актуальныя тэмы для польскіх медыя, беларускае пытанне і значнасць фігуры Андрэя Пачобута для палякаў.

27.02.2023

«Вы — маё шчасьце, маё апірышча, мая надзея, маё сонца, мой маяк». Навіны ад Андрэя Кузьнечыка

"Палітзьняволены журналіст Свабоды, які адбывае пакараньне ў Наваполацкай калёніі, меў кароткае спатканьне зь сям’ёй — з маці Аляксандрай і жонкай Алесяй", піша "Радыё Свабода".

25.02.2023

Рэжысёр Уладзімір Ушакоў: «Не хачу падлічваць, што страціў. За апошнія тры гады здабыткаў было больш»

У 2019 годзе Сучасны мастацкі тэатр адзначаў у Мінску 15-годдзе. Да гэтага моманту калектыў меў некалькі сцэнічных пляцовак у горадзе, адкрывалася свая тэатральная школа, збіраліся ствараць пасаду галоўнага рэжысёра. Тэатр поўніўся творчымі планамі. Далейшыя падзеі складана было прадбачыць: літаральна за тры гады заснавальніку тэатра Уладзіміру Ушакову давялося закрыць тэатр у Мінску, стварыць «СМТ за кардонам» у Кіеве — і праз пачатак вайны страціць і гэты калектыў, затым пераехаць у Фінляндыю, дзе рэжысёр сам-адзін пачаў будаваць сваё прафесійнае жыццё. Пра тое, як ізноў — ужо ў Фінляндыі — працягваць выказвацца са сцэны пра Беларусь і беларусаў Уладзімір Ушакоў распавёў Art-context.com.

24.02.2023

Цяпер візуальна сачыць за людзьмі можна выключна па сігнале WiFi, не выкарыстоўваючы ніякіх камер. Расказваем, як такое стала магчымым

Наша Ніва: «Таемная ўстаноўка камер сачэння выклікае сур'ёзныя праблемы з-за ўмяшання ў прыватнае жыццё. Новы спосаб назірання здольны абысці гэтае абмежаванне».