Архіў

27.08.2021

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў заклікае вызваліць калег напярэдадні суда ў Гомелі

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрская праграма Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), асуджае адвольнае зняволенне Леаніда Судаленкі, Таццяны Ласіцы і іншых праваабаронцаў і валанцёраў Праваабарончага цэнтра “Вясна”: Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Уладзіміра Лабковіча, Марфы Рабковай і Андрэя Чапюка.

26.08.2021

Праграміста сайта "Магілёўскі рэгіён" у КДБ прымусілі здаць паролі ад медыя і падпісаць паперы аб супрацоўніцтве

Канстанцін Латушкін як праграміст абслугоўваў інтэрнэт-старонкі па замове кліентаў. У ліку яго кліентаў была  рэдакцыя магілёўскага грамадска-палітычнага партала "Магілёўскі Рэгіён" (адрас сайта 6tv.by). 29 ліпеня да Канстанціна прыйшлі дадому супрацоўнікі КДБ з пастановай на вобшук у межах крымінальнай справы паводле артыкула "Тэрарызм". Mspring.media расказвае гісторыю Канстанціна Латушкіна.

26.08.2021

У Глыбокім 27 жніўня адбудзецца суд над журналісткай Таццянай Смоткінай

Глыбоцкая журналістка Таццяна Смоткіна атрымала позву ў суд праз месенджар WhatsApp і sms-паведамленне. З дакумента вынікае, што судзіць Таццяну будуць паводле ч. 3 арт. 23.5 КаАП — за быццам бы незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ.

26.08.2021

В Гродно удовлетворили иск о ликвидации ООО «Гродно Лайф Медиа»

Рассмотрение дела о ликвидации ООО «Гродно Лайф Медиа» продолжилось 26 августа. Иск прокурора удовлетворили. Учредителей обяжут до 30 ноября ликвидировать организацию ООО «Гродно Лайф Медиа».

26.08.2021

27 журналістаў і супрацоўнікаў незалежных мэдыя — у турмах. Хто яны?

З пачаткам леташняй выбарчай кампаніі ўлады Беларусі пачалі вайну супраць журналістаў і незалежных мэдыя. Іх пазбаўляюць акрэдытацый, б’юць, страляюць у іх гумовымі кулямі, затрымліваюць, саджаюць на «суткі» і заводзяць на іх крымінальныя справы. З таго часу журналістаў затрымлівалі больш за 500 разоў. Беларуская асацыяцыя журналістаў адсочвае ўсе выпадкі перасьледу журналістаў і супрацоўнікаў СМІ. "Радыё Свабода" падрыхтавала кароткія даведкі пра тых, хто знаходзіцца ў зьняволеньні пад крымінальным перасьледам.

Заўтра — суд па ліквідацыі БАЖ. Прыгадваем гісторыю нашай супольнай арганізацыі 26.08.2021

Заўтра працэс аб ліквідацыі БАЖ. Прыгадваем слаўную гісторыю нашай арганізацыі

27 жніўня а 10:00 у Вярхоўным судзе Беларусі прызначаны разгляд пазова Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў — сябра Міжнароднай і Еўрапейскай федэрацый журналістаў.

25.08.2021

Палітзняволенаму журналісту Андрэю Пачобуту працягнулі тэрмін утрымання пад вартай на 3 месяцы

Нагадаем, Андрэй быў затрыманы ў сакавіку па так званай «справе палякаў».

25.08.2021

«Я не хочу забывать этот опыт». Первое интервью Аллы Шарко после СИЗО

24 августа у программного директора Пресс-клуба Аллы Шарко был день рождения. 19 августа она вместе с основательницей организации Юлией Слуцкой, финансовым директором Сергеем Ольшевским и оператором Петром Слуцким вышла на свободу. Они провели в СИЗО восемь месяцев.

23.08.2021

Рэдактар "Новага Часу" Аксана Колб: «Людзі хочуць ведаць праўду, і яны будуць яе ведаць»

Газета «Новы Час» у нейкі момант стала ўнікальным выданнем. Яна выходзіла на паперы тады, калі на нацыянальным узроўні незалежнай грамадска-палітычнай прэсы ў друкаваным выглядзе ў Беларусі ўжо не засталося. На «Новы Час» былі падпісаныя ўсе палітвязні. Галоўны рэдактар выдання Аксана Колб распавяла пректу «Прэса пад прэсам» пра пераслед газеты і яе журналістаў і пра планы працаваць у Беларусі.

23.08.2021

Выйшаў на волю Дзяніс Сакалоўскі, затрыманы па «справе Прэс-клюбу»

На волю выйшаў Дзяніс Сакалоўскі, былы апэратар БТ, затрыманы па «справе Прэс-клюбу». Пра гэта стала вядома ад ягонай сям’і. Ён прабыў за кратамі восем месяцаў.