Архіў

У Нью-Ёрку аднавіў выхад Big Open World Magazine, дзе друкуюцца беларусы (pdf)
Наш калега, сябра ГА “БАЖ” Уладзімір Гуткоўскі аднавіў у Нью-Ёрку выпуск часопіса Big Open World Magazine. Побач з рускамоўнымі літаратарамі-эмігрантамі ў часопісе, як і раней, публікуюцца беларусы.

У тэлевыступе майка «За Беларусь без Лукашэнкі» пераўтварылася ў майку «За Беларусь»
16 жніўня прайшлі трансляцыі выступаў на тэлебачанні кандыдатаў у дэпутаты парламента па некаторых гомельскіх акругах. Сярод іх – выступ актывіста АГП Уладзіміра Няпомняшчых, які балатуецца па Гомельскай-Юбілейнай акрузе №31. На запіс выступу ён прыйшоў у сваёй «кароннай», вядомай гомельцам майцы з надпісам «За Беларусь без Лукашэнкі». Але ў тэлеэфіры была бачная толькі верхняя частка майкі, а ніз – закрыты застаўкай з імем кандыдата. Таму атрымалася, што лозунг на майцы гучыць проста «За Беларусь».

Сайт магілёўскай “Вясны” атакавалі невядомыя
16 жніўня з-за дзеянняў невядомых асобаў не працаваў сайт магілёўскага аддзялення закрытага уладамі праваабарончага цэнтра “Вясна” http://mspring.online.

«Вечерний Брест» отказался публиковать программу кандидата в депутаты от БСДП
Региональная газета «Вечерний Брест» отказалась публиковать предвыборную программу кандидата в депутаты Палаты представителей от Белорусской социал-демократической партии (Грамады) Игоря Масловского.

На выездзе з Мінска на дарозе валяліся тысячы «Советской Белоруссии» :)
Сведкамі незвычайнага відовішча сталі мінскія аўтамабілісты зранку 15 жніўня. Як піша сайт abw.by, на выездзе са сталіцы ў бок Бараўлянаў вецер ганяў сотні, калі не тысячы газет.

Справа заснавальніка сайта 1863x.com Эдуарда Пальчыса перададзена ў суд
Крымінальная справа ў дачыненні да заснавальніка сайта 1863x.com Эдуарда Пальчыса па абвінавачванні ў публікацыі матэрыялаў, якія распальваюць нацыянальную варожасць і ўтрымліваюць парнаграфію, перададзена ў суд.

Упавшая телекамера травмировала двух человек в олимпийском Рио (видео)
Телевизионная камера упала с креплений в Олимпийском парке в Рио-де-Жанейро и нанесла травмы двум женщинам, сообщает The Washington Post.

Журналісту газеты “Борисовские новости” забаранілі фотаздымку ў памяшканні банка
Падчас так званай працы “ў полі” журналіст “Борисовских новостей”, які рыхтаваў рэпартаж аб курсах валют, зайшоў у аддзяленне ААТ “АСБ Беларусбанк”. Але работніца фінансавай установы не дазволіла яму сфатаграфаваць інфармацыйны стэнд з лічбамі.

NED: Стыпендыяльная праграма імя Рэйгана-Фасэла (Вашынгтон) (да 15 кастрычніка)
Нацыянальны фонд у падтрымку дэмакратыі (NED) (ЗША) прапануе ўдзел у стыпендыяльнай праграме імя Рэйгана-Фасэла. На праграму запрашаюцца прафесіяналы ў галіне дэмакратыі і правоў чалавека, выкладчыкі коледжаў і ўніверсітэтаў, даследчыкі, журналісты, пісьменнікі.