Архіў

09.03.2023

Сяргею Сацуку ў калоніі нарэшце пачалі даваць лекі

Амаль месяц таму стала вядома, што журналіст-расследвальнік Сяргей Сацук мае вялікія праблемы з лекамі. У медыйшчыка сардэчнае захворванне, і яму трэба штодзень раніцай і вечарам прымаць адмысловыя таблеткі. Блізкія журналіста паведамілі, што неабходныя лекі ў турму перадавалі, але іх чамусьці Сяргею не аддавалі.

09.03.2023

"Рэпрэсіі працягваюцца, 32 супрацоўнікі СМІ ў зняволенні". Платформа бяспекі журналістаў Савета Еўропы — пра Беларусь

Наша краіна і сітуацыя са свабодай слова ў ёй асобна згадваюцца ў гадавой справаздачы платформы бяспекі журналістаў Савета Еўропы. Заключэнне складзена ў трывожным тоне: адвольныя арышты, жорсткія прысуды, спробы запалохаць медыя.

09.03.2023

Апеляцыя асуджанага відэааператара Івана Мураўёва будзе разглядацца ў закрытым рэжыме

Вярхоўны суд прызначыў пасяджэнне па апеляцыйнай скарзе журналіста і прадпрымальніка Івана Мураўёва на 10 сакавіка. Гэта стала вядома з абноўленага анонса на сайце ўстановы. 

09.03.2023

З'явілася першае ў свеце радыё, цалкам заснаванае на штучным інтэлекце

«Нейрасеткі здзяйсняюць рэвалюцыю ў аўдыяіндустрыі»

09.03.2023

«Эміграцыя не для кожнага». Парады псыхоляга для тых, хто застаецца ў Беларусі, нягледзячы на ўсе рызыкі

Як захаваць псыхічнае здароўе і раўнавагу, застаючыся ў Беларусі ва ўмовах жорсткіх рэпрэсій і штодзённых рызыкаў? "Радыё Свабода" размаўляе з псыхолягам Натальляй Скібскай.

09.03.2023

21 сакавіка пачнуць судзіць экс-кіраўніка “прэзідэнцкага пула” журналістаў

Працэс над палітзняволеным журналістам Дзмітрыем Семчанкам пройдзе ў Мінскім гарадскім судзе. Такое паведамленне размешчана на сайце Вярхоўнага суда Беларусі.

09.03.2023

Як міжнародная супольнасць адрэагавала на прызнанне БАЖ «экстрэмісцкім фармаваннем»: АБСЕ, «Рэпарцёры без межаў», ЕФЖ і іншыя

28 лютага Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь прызнаў Беларускую асацыяцыю журналістаў экстрэмісцкім фармаваннем. БАЖ стаў першай беларускай праваабарончай арганізацыяй, якая “атрымала” такі статус. Міжнародная супольнасць абураная такім рашэннем беларускіх уладаў. 

09.03.2023

Прызнанне БАЖ «экстрэмісцкім фармаваннем» мала што зменіць — палітолаг

Ціск на журналістаў адбываўся і без прызнання БАЖ «экстрэмісцкім фармаваннем». Генеральная лінія ўладаў — пазначыць увесь інфармацыйны і праваабарончы сектар «экстрэмістамі», — пракаментаваў «Салідарнасці»  Андрэй Казакевіч.

09.03.2023

Літаратурны конкурс для маладых аўтараў і аўтарак (дэдлайн — 1 кастрычніка)

Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчае конкурс да 100-годдзя літаратурнага аб'яднання "Маладняк".