Архіў

Беларускі калегіум запрашае на навучанне
Беларускі калегіум працягвае набор на дадатковае навучанне па спецыялізацыях: - Еўрапейскі саюз: палітыка, грамадства, культура - Найноўшая гісторыя - Журналістыка: падставовы курс

10 гадоў таму загінуў Васіль Гроднікаў
18 кастрычніка 2005 года ў сваім доме ў Заслаўі быў знойдзены мёртвым пазаштатны журналіст недзяржаўнай газеты «Народная воля» Васіль Гроднікаў.
Што гаворыцца пра СМІ ў “Заяве аб папярэдніх высновах і заключэннях” Міжнароднай місіі па назіранні за выбарамі
Сродкам масавай інфармацыі ў дакуменце прысвечаны адмысловы раздзел. Падаем яго тэкст цалкам:

Ці закрыюць крымінальную справу супраць Аляксандра Алесіна пасля інаўгурацыі?
Вядомы беларускі журналіст і эксперт Аляксандр Алесін па-ранейшаму з’яўляецца абвінавачаным па крымінальнай справе аб супрацоўніцтве з замежнымі спецслужбамі і мае падпіску аб нявыездзе з краіны.

Андрэй Мялешка: міліцыянты не жадаюць караць паклёпнікаў (+копія дакумента)
Упраўленне ўнутраных справаў Кастрычніцкага раёна Гродна не знайшло складу крымінальнага злачынства ў інтэрнэт-артыкуле пра сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Андрэя Мялешку.

Выпускнікі БАЖаўскага фотакурсу адкрылі ў Мінску выставу
16 кастрычніка ў сталічнай прасторы “Space” адкрылася выстава “фотагісторый” маладых выпускнікоў адукацыйнага курсу “Лаві момант!”, які ладзіла ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.
У Мінску быў затрыманы, збіты і аштрафаваны блогер Віктар Нікіценка
У Мінску быў затрыманы праваахоўнымі органамі, збіты і аштрафаваны блогер Віктар Нікіценка.

“Зручны горад”: зручна і для журналістаў
Новы інтэрнэт-праект “Зручны горад”, закліканы дапамагчы актыўным грамадзянам правільна звяртацца да дзяржаўных органаў, можа прынесці практычную карысць і журналістам. У гэтым перакананыя стваральнікі вэб-платформы, прэзентацыя якой адбылася 15 кастрычніка ў мінскім адукацыйным цэнтры “Imaguru”.

Ментарская праграма “Перспектывы” для журналістаў (да 2 лістапада)
Праграма развіцця “Перспектывы” прапаноўвае супрацоўніцтва для журналістаў з Усходняй Еўропы, Цэнтральнай Азіі, Балтыкі і Каўказа. Праграма накіраваная на падтрымку маладых журналістаў для стварэння рэпартажаў на рэгіянальныя тэмы і ўсталявання больш цеснага супрацоўніцтва паміж журналістамі ў згаданых рэгіёнах.