Архіў

01.05.2023

Уладзіміру Цыгановічу, аўтару ютуб-канала MozgON, дадалі да 15 гадоў яшчэ год калоніі

У судзе Ленінскага раёна Магілёва 10 красавіка блогера Уладзіміра Цыгановіча асудзілі паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Суддзя Таццяна Касцюк прызначыла палітвязню яшчэ адзін год калоніі ў дадатак да 15 гадоў зняволення. Пра новы прысуд праваабаронцам стала вядома толькі цяпер.

01.05.2023

Прыём матэрыялаў на конкурс «Вольнае слова» закрыты!

Сёлетні творчы конкурс «Вольнае слова» праводзіцца пад эгідай Еўрапейскай федэрацыі журналістаў. Да 1 траўня прымаюцца матэрыялы за 2022 год.

30.04.2023

5 фактаў пра журналіста і краязнаўцу Яўгена Меркіса, якога хутка будуць судзіць у Гомелі

За кратамі журналіст знаходзіцца ужо больш за 200 дзен. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем. «Штодзень» нагадвае, якія людзі ў цяперашняй Беларусі лічацца злачынцамі.

30.04.2023

Сайт і сацсеткі самага папулярнага баранавіцкага выдання «Інтэкс-прэс» прызналі экстрэмісцкімі

Размова ідзе пра вялікую недзяржаўную рэгіянальную рэдакцыю Intex-press.by, а таксама старонкі медыя ў інстаграме, твітары, вконтакте, аднакласніках, фэйсбуку, тыктоку, тэлеграме і ютубе.  Гэта азначае фактычна забойства папулярнага выдання, бо з цяперашняга моманту любое стварэнне, распаўсюд і нават захоўванне матэрыялаў выдання ўлады будуць трактаваць як правапарушэнне альбо злачынства, што цягне за сабой штраф і арышт.

“Народная Воля” ставіць на месяцовую паўзу сваю PDF-версію і не выключае пагрозы поўнага закрыцця 29.04.2023

“Народная Воля” ставіць на месяцовую паўзу сваю PDF-версію і не выключае пагрозы поўнага закрыцця

  Кіраўніцтва адной са старэйшых незалежных газет Беларусі “Народная Воля” звярнулася да чытачоў і спонсараў з просьбай аб тэрміновай дапамозе. У іншым выпадку выданню пагражае поўнае спыненне дзейнасці пасля амаль трох дзясяткаў гадоў у авангардзе айчыннай журналістыкі.  

29.04.2023

«Зіна, стой, сёння наш дзень!» Успаміны легендарнай дыктаркі беларускага тэлебачання

Народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка 25 красавіка адзначыла сваё 84-годдзе. «Новы час» нагадвае пра літаратурны запіс размовы Аляксандра Тамковіча з Зінаідай Аляксандраўнай,  у якой дыктарка беларускага тэлебачання распавяла пра свае сустрэчы з Пятром Машэравым, Леанідам Брэжневым і Міхаілам Гарбачовым. А таксама «модны скандал» падчас аднаго мерапрыемства.

28.04.2023

Баявыя экстрасэнсы контрнаступу: як расійскія прапагандысты падаюць кантэнт з удзелам варажбітаў

Калі не праз дзверы, дык праз вакно, вырашылі крамлёўскія прапагандысты і па меры змяншэння прагляду інфармацыйна-публіцыстычных праграм пачалі ўкараняць сваё бачанне свету з дапамогай «прароцтваў». Пра гэта распавядае Polskieradio.pl са спасылкай на Dziennik Gazeta Prawna. 

28.04.2023

Пасольства Германіі ў Беларусі запусціла YouTube-канал, на якім будуць выступаць эксперты

На новым канале ў YouTube нямецкія амбасадары плануюць размяшчаць аналітычныя ролікі з удзелам экспертаў, якія будуць каментаваць значныя ў тым ліку для беларускага грамадства тэмы і дыскусіі.

28.04.2023

11 траўня пачнецца суд над журналістам Яўгенам Меркісам. Ён пройдзе ў закрытым рэжыме

Першае паседжанне адбудзецца 11 траўня ў Гомельскім абласным судзе. Усім жадаючым наведаць суд, на жаль, не атрымаецца, бо суддзя Аляксей Хлышчанкоў будзе разглядацьсправу ў закрытым рэжыме.

28.04.2023

«Противодействие популярным в прессе кликабельным нарративам — часть моей работы». Интервью с Артемом Шрайбманом

За последние несколько лет политический аналитик Артем Шрайбман стал одним из наиболее узнаваемых экспертов, который комментирует события в Беларуси. В интервью БАЖ он рассказал о своем проекте, на каких условиях дает интервью российским медиа и почему ему приходится вновь и вновь развеивать мифы.