НЕ - ВАЙНЕ!

Архіў

15.09.2022

Мосгорсуд ликвидировал независимый Профсоюз журналистов

Мосгорсуд ликвидировал независимый Профсоюз журналистов и работников СМИ, сообщает "Интерфакс". В прокуратуре заявили о "неустранимых нарушениях" в работе профсоюза – в частности, несоответствии структуры организации установленным требованиям.

15.09.2022

LinkedIn: Как отслеживать людей и компании (15 сентября)

Воркшоп GIJN с Хенком ван Эссом состоится уже сегодня в 16:00 (по Киеву).  

15.09.2022

Аліна Коўшык праз 15 гадоў працы на "Белсаце" сыходзіць з тэлеканала

Пра гэта тэлевядучая паведаміла ў сваім фэйсбуку. У журналісцкіх колах ёсць інфармацыя, што днямі Аліна будзе прызначаная на адну з пасадаў у Аб'яднаным пераходным кабінеце.

15.09.2022

"Зялёны партал" перастаў адкрывацца ў Беларусі

На загад Міністэрства інфармацыі Беларусі заблакаваны доступ да экалагічнага сайта “Зялёны партал”. Дзяржаўныя і камерцыйныя правайдары распараджэнне ўжо выканалі, пра што сведчыць адпаведная “плашка” на экране.  З-за мяжы сайт пакуль яшчэ даступны для чытачоў.

14.09.2022

Маці журналіста Дзяніса Івашына: Дзяніс выйдзе і ўсё роўна будзе пісаць

Сёння Гродзенскі абласны суд абвясціў прысуд палітзняволенаму Дзянісу Івашыну. Маці Дзяніса Людміла Мікалаеўна пракаментавала вырак «Новаму Часу».

14.09.2022

Калега палітзняволенай Ксеніі Луцкінай: Яе лічылі за "сваю", таму цяпер катуюць і будуць максімальна помсціць за "здраду"

У Мінскім гарадскім судзе працягваецца крымінальны працэс над экс-журналісткай Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі, уладальніцай шматлікіх дзяржаўных прэмій Ксеніяй Луцкінай. За кратамі яна ўжо больш за 20 месяцаў, справа налічвае амаль сем дзясяткаў тамоў.

14.09.2022

13 гадоў 1 месяц калоніі ўзмоцненага рэжыму: агучаны вырак журналісту-расследавальніку Дзянісу Івашыну

Гродзенскі абласны суд 14 верасня агучыў прысуд журналісту-расследавальніку Дзянісу Івашыну. Суддзя Валер Раманоўскі, які ўжо не раз адзначыўся ў палітычных справах, прыгаварыў Івашына да 13 гадоў і 1 месяца калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Плюс штраф памерам 150 базавых велічынь. Пацярпелых дзевяць чалавек, кожнаму журналіст павінен сплаціць па 2000 рублёў. Продолжается сбор помощи семье Дениса Ивашина

14.09.2022

«Гэта ўсё ненатуральна і супраць законаў фізікі». Як змянілася праца беларускіх журналістаў

Каўоркінг «Імагуру». Водар кавы і журналісты з розных рэдакцыяў на адной пляцоўцы. Усе занятыя працай, новай працай у новай краіне. Зміцер (з меркаванняў бяспекі суразмоўца "Белсату" папрасіў не даваць у публікацыі ягонага сапраўднага імя) – не вынятак. У нейкі момант яму, як і шмат каму ў Беларусі, давялося адмовіцца ад звыклага жыцця і роднага дому.

Журналіст Яўген Меркіс — у ізалятары, у Гомелі прайшлі ператрусы па ягонай крымінальнай справе 14.09.2022

Журналіст Яўген Меркіс — у ізалятары, у Гомелі — ператрусы па ягонай крымінальнай справе

У Гомелі другія суткі знаходзіцца за кратамі ізалятара часовага ўтрымання журналіст і краязнаўца Яўген Меркіс. Яго затрымалі 13 верасня ў другой палове дня. Таксама міліцыянты правялі ператрус у кватэры, якую Яўген наймае, і забралі носьбіты інфармацыі.