816

З'явілася брашура для журналістаў "Як выкарыстоўваць падыход, заснаваны на правах чалавека"

29.08.2019

Каб разабрацца ў тым, што такое правы чалавека, як працуе падыход, заснаваны на правах чалавека, і як пра гэта ўсё павінны пісаць журналист_кі, Беларускі Хельсінкскі камітэт і Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацыі стварылі спецыяльную брашуру.

Яна дапаможа не збіцца з правільнага шляху і аб'ектыўна пісаць пра надзённыя праблемы.

Тут вы знойдзеце адказы на такія пытанні як:

  • Што такое падыход, заснаваны на правах чалавека?

  • Як выкарыстоўваць гэты падыход у журналістыцы?

  • Як не забыцца пра ўразлівыя групы?

  • Якія пытанні трэба задаваць, каб разабрацца ў сітуацыі? і шмат іншага.

ДАКУМЕНТ