687 0

Зісер: Калі Бобрыка затрымаюць за мат, п'яную бойку ці наркотыкі са зброяй — будзе зразумела, хто за гэтым стаіць

26.09.2018 Крыніца: "Наша Ніва"

Заснавальнік Tut.by Юрый Зісер у сваім фэйсбуку пракаментаваў сітуацыю з прызнаннем журналіста Tut.by Дзмітрыя Бобрыка, які паведаміў, што ў Следчым камітэце яго шантажом завербавалі.

https://baj.by/sites/default/files/analytics/preview/fb214020-z3nms.png.jpg

«Мая падтрымка Дзмітрыю за мужнасць, сумленнасць і чыстае сумленне! Што ж, калі хутка (або няхутка — сілавікі ўмеюць помсціць з адтэрміноўкай) мы даведаемся, што Дзіму затрымалі за лаянку матам, п'яную бойку ці наркотыкі са зброяй, альбо пачуем пра звальненне яго родных або блізкіх, а таксама рэпрэсіі супраць яго сяброў, адразу будзе зразумела, хто за гэтым стаіць і чаму», — напісаў Зісер.