2906

Жыццё па новых мытных правілах – ці адказалі абласныя газеты на надзённыя пытанні?

10.05.2016 Крыніца: Марыя Савушкіна, "Абажур"

Кантэнт-аналіз абласных выданняў “Брестский курьер” і “Заря”, г. Брэст, Брэсцкая вобласць.

З 14 красавіка пачалі дзейнічаць новыя правілы Мытнага звязу. Цяпер у шэрагу выпадкаў за тавары асабістага карыстання, што ўвозяцца ў краіну, давядзецца плаціць мытныя зборы, пошліны і ПДВ (падрабязней гл. тут). Так што рэгулярны шопінг за мяжой, і таксама памежны бізнес у адзін момант перасталі быць прыбытковымі.

Асабліва змены адчулі жыхары абласцей, якія мяжуюць з Польшчай і з Украінай –  у прыватнасці, Брэст, дзе раней з'ездзіць “на закупы” праз мяжу было звычайнай справай.

Як мясцовыя СМІ адрэагавалі на такі калапс рэгіянальнага ладу жыцця? Ці ўздымалі тэму абласныя дзяржаўныя і недзяржаўныя выданні? Якія матэрыялы газеты прапанавалі сваім чытачам пра новыя ўмовы ўвозу тавараў з-за мяжы? Каб адказаць на гэтыя пытанні, быў праведзены аналіз брэсцкіх абласных друкаваных выданняў “Брестский курьер” і “Заря”. Тэма даследавання – “Змены мытных правілаў. Стан памежнага бізнесу”.

“Брестский курьер” і “Заря”: апісанне выданняў

За сакавік выйшла 5 нумароў “Брестского курьера”, рэдакцыя “Зари” падрыхтавала 13 нумароў газеты. Каб вылучыць тэматычныя матэрыялы, даследаваліся загалоўкі артыкулаў, размешчаных на першых палосах абраных выданняў – на 1-3 паласе газеты “Заря” і на 1-7 паласе “Брестского курьера”. Плошча даследавання в “Брестском курьере” большая з-за рознага рэжыму выхаду газет (“Заря” выходзіць тры разы на тыдзень, а “Брестский курьер” – штотыднёвік).

Такім чынам, у межах дадзенага даследавання мы прааналізавалі 18 нумароў мясцовых абласных газет, агулам вылучаныя загалоўкі размешчаныя на 29-і палосах дзяржаўнага выдання і 35-і палосах недзяржаўнай абласной газеты. Загалоўкі, нумары выданняў і палосы, на якіх змешчаныя артыкулы, занесеныя ў табліцы (гл. дадатак).

Матэрыялы па вылучанай тэме

У выніку аналізу сабраных матэрыялаў (заўважных) публікацый па асноўнай тэме даследавання “Змены мытных правілаў. Стан памежнага бізнесу” ні ў дзяржаўнай, ні ў незалежнай абласной газетах не выяўлена. У загалоўках газет увогуле не сустракаюцца словы і словазлучэнні “мытны саюз”, “мыта”, “бізнес”, “гандаль”, “памежны” (“таможенный союз”, “бизнес”, “торговля”, “пошлина”, “приграничный”). Некалькі матэрыялаў, якія тычацца памежнай тэматыкі, усё ж былі надрукаваныя. Яны тычацца адкрыцця новага візавага цэнтра Польскай Рэспублікі ў Брэсце (“Виза из центра. Граница рядом”, “Заря”, 3 сакавіка 2016 г., чацвер, №25 (14792), 2 паласа; “Летят перелетные визы. В Бресте 1 марта открылся визовый центр РП”, “БК” №10 (1306), 3 сакавіка 2016 года, 2 паласа). Слова “бізнес” у загалоўках абласныя выданні згадваюць у сувязі з арыштам вядомага бізнесмена Юрыя Чыжа і крымінальнымі навінамі (“Сезон охоты на Чижа. Почему задержан глава бизнес-империи “Трайпл”, “БК” №12 (1308), 17 сакавіка 2016 г., 1 і 3 паласа; "Бизнес на обмане", “Заря”, 3 сакавіка 2016 г., чацвер, №25 (14792)).

Адметна, што на тэматыку новых правіл увозу праз мяжу рэчаў для асабістага карыстання не выяўлена не толькі дыскусійных матэрыялаў, але і проста інфармацыі, водгукаў-меркаванняў і нават лістоў чытачоў.

Агульна на даследчыцкай прасторы ў газеце “Брэсцкий курьер” (1-7 паласа) вылучана 99 загалоўкаў (разам з анонсамі і карыкатурамі) і 248 загалоўкаў на 1-3 палосах нумароў “Зари” ў нумарах выдання за сакавік 2016 г. Значная колькасная розніца, хутчэй за ўсё, абумоўленая фарматам выданняў. Афіцыйная газета выходзіць тры разы на тыдзень і таму друкуе больш кароткіх інфармацыйных паведамленняў, чым штотыднёвік “Брестский курьер”, арыентаваны на больш змястоўныя матэрыялы.

На якія тэмы пішуць абласныя газеты на сваіх першых палосах?

Кантэнт-аналіз загалоўкаў, тэматычная класіфікацыя

Каб высветліць, якія ж тэмы з’яўляюцца галоўным для абласных газет, сабраныя загалоўкі (гл. табліцы ў дадатку) былі класіфікаваныя паводле асноўных тэмаў:

  • культура,
  • эканоміка,
  • палітыка і мясцовыя ўлады,
  • здароўе,
  • крымінал.

Асобна былі вылучаныя і палічаныя матэрыялы на гарачыя тэмы сакавіка 2016 г.:

  • Пенсійная рэформа, падвышэнне пенсійнага ўзросту. Дыскусія на гэты конт цягнулася цэлы месяц.
  • Тэракты ў Бруселі. 22 сакавіка адбыліся выбухі ў аэрапорце і метро Бруселя. Тэрарыстычная акцыя, арганізаваная Ісламскай дзяржавай, узрушыла Еўропу і свет.
  • Затрыманне бізнесмена Юрыя Чыжа. 11 сакавіка быў затрыманы вядомы бізнесмен Юрый Чыж, які паходзіць з Брэстчыны. Ён нарадзіўся ў вёсцы Сабалі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Прыведзеныя ў табліцах (гл. Дадатак) загалоўкі былі класіфікаваныя адпаведна вылучаным тэмам. Выніковыя дадзеныя падлічаныя і выкарыстаныя для стварэння інфаграфікі. Пры зборы колькасных дадзеных загалоўкі на першай паласе і працяг матэрыяла ў глыбіні нумара палічаны як адзін матэрыял.

У выніку класіфікацыі высветлілася, што больш за ўсё інфармацыі на сваіх першых палосах “Заря” змяшчае на тэмы “Крымінал”, “Палітыка і навіны мясцовай улады”. Таксама выданне надае ўвагу грамадска значным тэмам і рэпартажам. Менш газета піша пра эканоміку і культуру. “Заря” надала ўвагу гарачым тэмам сакавіка і надрукавала матэрыялы пра арышт Юрыя Чыжа, пра тэракты ў Еўропе і пра падвышэнне пенсійнага ўзросту. Тэрактам у Бруселі – гучнай міжнароднай навіне – “Заря” адвяла першую паласу аднаго з сакавіцкіх нумароў (“Париж, Брюссель... Как остановить терроризм в Европе?”, “Заря”, 24 сакавіка 2016 года №33 (14800), 1 паласа).

У “Брестском курьере” палітыка і крымінальныя навіны саступаюць месца грамадскім тэмам, эканоміцы і культуры. Выданне таксама надало ўвагу тэме падвышэння пенсійнага ўзросту. У цэлым трэба адзначыць, што тэматычнае размеркаванне матэрыялаў па вышэйзгаданых тэмах у абедзвюх газетах даволі прапарцыйнае.

Самая вялікая розніца ў колькасці матэрыялаў – на тэму палітыкі і дзейнасці мясцовых ўладаў. У дзяржаўнай газеце выяўлена ў 10 разоў больш матэрылаў па тэме, чым у незалежнай (55 і 4 інфармацыйныя адзінкі адпаведна). Але верагодна, што артыкулы ў “Заре” – гэта не дыскусійныя тэксты і не меркававанні, а інфармацыя пра дзейнасць мясцовых уладаў, якую любая раёнка і абласная газета абавязаныя друкаваць паводле свайго статусу. З іншага боку, для большасці незалежных беларускіх друкаваных СМІ зараз характэрная невялікая колькасць матэрыялаў на палітычныя тэмы, і “Брестский курьер” тут не выключэнне.

Высновы

Тэматычны спектр матэрыялаў у вылучаных выданнях даволі шырокі, кожны тэматычны кірунак інтэнсіўна напоўнены. Менш на сваіх першых старонках газеты змяшчаюць матэрыялаў пра спорт і здароўе, затое шмат пішуць пра культуру, крымінал, эканоміку. Гэта дае падставу меркаваць, што гэтыя сферы жыцця асвятляюцца ў выданнях даволі поўна, і чытачы маюць шматгранныя крыніцы інфармацыі па дадзеных тэмах.

Таму пытанне “Як жыць па новых правілах?” жыхары Брэсцкай вобласці вырашаюць кожны паасобку, у газеты не скардзяцца… Але ці мірацца з імі?

 

Дадатак.

Табліца 1. Прыведзеная ніжэй табліца змяшчае назву і нумар выдання “Брестского курьера”, дату, загалоўкі артыкулаў і паласу, на якой артыкулы змешчаныя

 

Нумар “Брестского курьера”

Паласа

Загалоўкі артыкулаў

№10 (1306), 3 сакавіка 2016 г.

1 паласа

Куда движется недвижимость? Цены колобком покатились вниз (заголовок)

Анонсы матерьялов номера

2 паласа

Хит-карикатура

Мартовский сонет

Спорт. Домомй с победой с чемпионата мира по айсштоку

Скакун на все врема. Юбилей.

С 1-го марта

3 паласа

Летят перелетные визы. В Бресте 1 марта открылся визовый центр РП

Неслабый пол. Колонка главного редактора.

4 паласа

Пять задач для хозактива

Надо ли бояться своего народа

Ни горяче, ни холодно

Кто ответит "за балду"?

5 паласа

Куда движутся цены на недвижимость?

6 паласа

Городская окраина, куда не доехать местному люду

Почему "заперли" водоколонку на Дубровке?

От Бреста до Питера

7 паласа

 

Юриганы и каучсерферы. Фестиваль "Самоход" прошел в Бресте

Солнышко сияет, музыка играет ...

№11 (1307), 10 сакавіка 2016 г.

1 паласа

Янтарная драма Полесья. Кто ведет битвы за "солнечный камень"? (заголовок)

Анонсы матерьялов номера

2 паласа

Давай за жизнь! Хит-карикатура

8 марта с Мартином Шэдлихом

Все на бал

Разгулялась масленица!

3 паласа

"Брестский куръер" в Кракове представил фотовыставку "По оба берега Буга"

Весна в душе и на полотнах

Таланты из Барановичей завоевали международные награды

"Хотела б я піснею стати..." 145-летие Леси Украинки атметили в Бресте

4 паласа

ЖКХ: грядет перерасчет

Стимул для экспорта

"Зашьют" ли рабочим рот?

Полет нормальный

5 паласа

Премьер-министр Андрей Кобяков призывает вырываться в лидеры

Березовка: территория мечты

6 паласа

На вернисаже в "Беларте" говорили о высоком и о проблемах

Открытое письмо беларуских художников

7 паласа

Янтарная драма Полесья

Праздничное настроение

№12 (1308), 17 сакавіка 2016 г.

1 паласа

Сезон охоты на Чижа. Почему задержан глава бизнес-империи "Трайпл" (заголовок)

Анонсы материалов номера

2 паласа

Штрафы снизят?

Хит-карикатура

Налоги все равно платить пришлось

Из Парижа с любовью

Плохое настроение - не повод для стрельбы

Бресткое пиво распродают по частям

3 паласа

Сезон охоты на Чижа

Учим детей безопасности

4 паласа

Когда идти на пенсию

Земельный вопрос

А бюджет пуст

Кредиты на проедание?

5 паласа

Незавидное лидерство. Почему Брестчина оказалась самым слабым регионом Беларуси?

6 паласа

У меня зазвонил телефон - много раз за пару недель

Дорожное лирическое

Спроси у адвоката

7 паласа

Янтарная драма Полесья

№13 (1309), 24 сакавіка 2016 г.

1 паласа

Мамы в карауле в очередь на детсад (заголовок)

Анонсы материалов номера

2 паласа

Дрогичин станет столицей "Дожинок"

Хит-карикатура

Дорогу достроят, улицу расширят

Парк к 1000-летию Бреста

3 паласа

Віншаванні на Вялікдзень 2016 г.

Интернет-портал для Жабинки помогает создать Польша

Наши поздравления великим гостям Бреста

4 паласа

Что будет с жировками?

В независимости отказано

В шантаже ли дело?

Зарплатам расти не стоит

5 паласа

Аднавясковец алігарха Чыжа: "Юра заўсёды быў за справядлівасць"

6 паласа

Очередь на место в детсаде. Мамы стоят в ночном карауле

Спартыўная пляцоўка ад незалежных прафсаюзаў

Конопля в гараже

Спроси у адвоката

7 паласа

Янтарная драма Полесья

Стрелы Робин Гуда

№14 (1310), 31 сакавіка 2016 г.

1 паласа

Митинг собак может огласить лаем главную площадь Бреста (заголовок)

Анонсы материалов номера

2 паласа

С 1 апреля

Следы истории в лисьей норе

Что станет с Брестским КСМ?

За счет еврогрантов реконструируют очистные в Бресте

3 паласа

От Бреста к Бресту ...

Годовой отчет эмитента ценных бумаг

Отчет о прибылях и убытках

Информация о количестве акционеров, акциях, дивидентах и задолженности

Спели славу учителям вокалисты - ученики разных поколений

4 паласа

Перспектыва для СЭЗ

Что стоит за помилованием

Первым делом слабый пол

Голь на выдумки хитра

5 паласа

О будущем Бреста говорили на субботнике с мэром

Пробег памяти в Парке воинов-интернационалистов

6 паласа

Давайте создадим памятник "трилинке"

В этом сезоне в моде милицейская форма

Спроси у адвоката

7 паласа

Услышьте "доброту"! Ее четвероногие питомцы готовы выйти на главную площадь Бреста

 

Табліца 2. Прыведзеная ніжэй табліца змяшчае назву і нумар выдання "Заря", дату, загалоўкі артыкулаў і паласу, на якой змешчаныя інфармацыйныя матэрыялы

Нумар газеты “Заря”

Паласа

Загалоўкі артыкулаў

№24 (14791), 1 сакавіка 2016 г.

1 паласа

Жировки пересчитывают (загаловак), Анонсы материалов номера

Гранты от Японии

О созыве одиннадцатой сессии Брестского областного Совета депутатов двадцать седьмого созыва

2 полоса

Музей на мониторе

Жировки станут "легче"

Кошмар в зимнюю ночь (ЧП и криминал)

В нужном месте в нужное время (ЧП и криминал)

Подъезд в дыму (ЧП и криминал)

"Сладкие" воришки (ЧП и криминал

Бегом по пуще. Спорт

На вопросы - компетентно

Прицеп на трассе

3 паласа

"Нужны смелые решения"

В облисполкоме

Поздравления от президента

Кредит ЕФФСР: окончательно и бесповоротно

Строим с господдержкой

Перспективы фармации

Грабители задержаны

3 сакавіка 2016 г. чацвер, №25 (14792)

1 паласа

Весна пришла со снегом (заголовок)

Анонсы материалов номера

4 марта - день милиции

Здравствуй, Масленица!

2 паласа

Виза из центра. Граница рядом

Масленица идет

"Зисси" ожидали - и он пришел

Мидии - на стол

Победа досталась Бресту

По двойному "тарифу" (ЧП и криминал)

Бизнес на обмане (ЧП и криминал)

Спайс на колесах (ЧП и криминал)

Незваные гости

3 паласа

Клуб любителей молока открылся в Бресте в ОАО "Савушкина продукт"

Интервью президента

Льготные кредиты вне очереди

Зерно на экспорт

Когда уйдем со школьного двора

Удача в придачу

Общественная приемная приглашает

5 сакавіка 2016 г.,  субота, №26 (14793)

1 паласа

Цветочная гармония (заголовок)

Анонсы материалов номера

8 марта - День женщин

Дарите цветы и хорошее настроение

Какой же праздник без торта

2 паласа

Сыры для Азербайджана

Мастер-класс от Натальи Петровой

Карнавал танца

На вопросы - компетентно

К сведению читателей

В центре внимания человек

Взял по-крупному (ЧП и криминал)

Потянуло на "клубничку" (ЧП и криминал)

Нелегал в гараже (ЧП и криминал)

Арсенал на дому (ЧП и криминал)

Угнал и разбил (ЧП и криминал)

3 паласа

О работе ЖКХ и не только ...

Блиц-информ. "Семейный капитал" подрастает

О возврате билетов

10 млн евро на развитие

Общение в сети

Цветы для незнакомки

Срок для актера

Поздравление от начальника управления образования

10 сакавіка 2016 г., чацвер, №27 (14794)

1 паласа

Премьер-министр Андрей Кобяков в ходе рабочей поездки посетил ряд предприятий Брестчины (заголовок)

Анонсы материалов номера

Впервые в плей-офф Лиги чемпионов

На вопросы компетентно

2 паласа

Кто на регистрацию?

Демаркация завершена

Строительная география

Акции на "экспорт"

Бесплатный прием граждан

На вопросы компетентно

Человек за бортом (ЧП и криминал)

Не пропустил "Пежо" (ЧП и криминал)

Тревожная ночь (ЧП и криминал)

Погиб под трубами (ЧП и криминал)

Эхо войны (ЧП и криминал)

3 паласа

Как выйти в лидеры?

В Ленинском районе Бреста - новый руководитель

"Созидая - творить"

Европа увидела Беларусь, встреча президента с представителями ЕС

Февральский рост, экономика

340 млрд на дотации

В Прагу за 20 евро

Ни пуха, ни пера!

12 сакавіка 2016 г., субота, №28 (14795)

1 паласа

История с хеппи-эндом (заголовок)

Анонсы материалов номера

Каким будет пенсионный возраст?

2 паласа

Вирусы отступают, но беречься нужно

Показали потенциал

На вопросы - компетентно

Вернуть, нельзя оставить, экономика

Не удержал дистанцию (ЧП и криминал)

Сам себе таксист (ЧП и криминал)

Сектор газа (ЧП и криминал)

Сигареты в баллоне

Не стреляйте! Охота

На прием – к начальнику УВД

3 паласа

Каким будет пенсионный возраст?

На карте - судьба Шенгена

15 сакавіка 2016 г., №29 (14796)

 

1 паласа

 

Французский интерес к Бресту (заголовок)

Сегодня - День Конституции Республики Беларусь

О путевке позаботьтесь заранее, или как получить 25-процентную скидку на отдых в санатории

На вопросы компетентно

2 паласа

За трудовые заслуги

Сплав металла и огня. Конкурсы

Сезон сока

Прием граждан. На вопросы компетентно

Меньше нельзя

Выпил и - в кювет (ЧП и криминал)

"Хорошо" погуляла (ЧП и криминал)

Случайный выстрел (ЧП и криминал)

Забыла про налог (ЧП и криминал)

Нашел развлечение ... (ЧП и криминал)

3 паласа

Миссия выполнима. Посол Франции Доминик Газюи посетила Брест

Куклы в полесских нарядах

Віншуем з узнагародай!

Болеем за "Мухавец"!

Придется подождать

Вызов Анкаре

Юрий Чиж задержан

Темная суббота

 

14 сакавіка 2016 г., чацвер, №30 (14797)

1 паласа

"Савушкина продукт": взгляд изнутри (заголовок)

На вопросы - компетентно

Сертификат для профессионала

2 паласа

"Содружеству" - 5 лет

Померяются каверами

На вопросы - компетентно

Паспорта в День Конституции

Опасный газ (ЧП и криминал)

Не туда грузил (ЧП и криминал)

ДТП во дворе (ЧП и криминал)

Неудачный вояж (ЧП и криминал)

3 паласа

"Трайпл", "Консул" и другие

Совещание у президента

Из безработных - в предприниматели

Поступит ли кредит от ЕФСР?

Не подкручивай!

Минск попал в "Топ"

Прививки оптимизировали

19 сакавіка 2016 г., субота, №31 (14 798)

 

1 паласа

Огонь на поражение (заголовок)

Александр Лукашенко: "Я сторонник того, чтобы пенсионный возраст повысить на 3 года..."

2 паласа

Заповедник расширяется

День открытых дверей в БрГУ

Отличный дебют

На вопросы - компетентно

Кредиты будут дешевле

Последняя ссора (ЧП и криминал)

Пожар в поезде (ЧП и криминал)

Лесовоз "похулиганил" (ЧП и криминал)

Табачный Mercedes (ЧП и криминал)

3 паласа

Из Поднебесной - с предложением ...

Весна капризничает

Инвестиции в модернизацию

Держи порох сухим!

Финальный этап

Рыбки захотелось ...

Опасное знакомство

22 сакавіка 2016 г., аўторак, №32 (14799)

 

1 паласа

О февральских жировках, весеннем севе, занятости и пенсионном возрасте ...

Перерасчет и новые тарифы

2 паласа

Расширился спектр операций (медицина)

Есть варианты. Экономика

Лучшие в России

На вопросы - компетентно

Пошел втемную (ЧП и криминал)

Промилле "толкнули" в кювет

Хмель попутал?

Не спасли

Конопля в шкафу

3 паласа

О февральских жировках, весеннем севе, занятости и пенсионном возрасте ...

Белорусско-польский диалог

Перевалили за $700 млн

Возвращение в десятку

Разбился при посадке

Юрию Чижу предъявлено обвинение

А вы прошли техосмотр?

24 сакавіка 2016 г., №33 (14800)

 

1 паласа

Париж, Брюссель ... Как остановить терроризм в Европе?

В интересах граждан

На вопросы - компетентно

 

2 паласа

Чтобы не объезжать

Кто еще без техосмотра?

Золотой "Эдэльвейс"

НА вопросы - компетентно

Когда ждать тепла

Далеко не ушел (ЧП и криминал)

Последний тост (ЧП и криминал)

Сон на рельсах (ЧП и криминал)

Тревожная ночь (ЧП и криминал)

Деньги вместо багажа (ЧП и криминал)

3 паласа

В интересах граждан

Растворенный терроризм

26 сакавіка 2016 г., субота №34 (14801)

 

1 паласа

 

Беспилотник на ... дорогах

27 марта - Воскресение Христово (католическая Пасха)

Завтра - День работников бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства

2 паласа

Дорогие работники театра и поклонники театрального искусства!

Прикоснуться к спасенным святыням

Восстановить лес

ЖКУ по-новому

На вопросы компетентно

Ночью с огнем (ЧП и криминал)

Нажали на педали (ЧП и криминал)

Убийца в гостях (ЧП и криминал)

Табачок оптом (ЧП и криминал)

Уже не сладко (ЧП и криминал)

3 паласа

Беспилотник на ... дорогах

Цзичэ - значит электровоз

29 сакавіка 2016 г., аўторак, №35 (14802)

 

1 паласа

Плюс три года? В Беларуси планируется повысить пенсионный возраст

На вопросы - компетентно

Есть за что бороться

ЖКУ: акценты расставлены

2 паласа

Великолепная пятерка

Есть вопросы к БелЖД?

Помогли милиции

Плюс три года?

На вопросы компетентно

Не уступил дорогу (ЧП и криминал)

Опасный перекресток (ЧП и криминал)

Сон-трава (ЧП и криминал)

Не стеснялся в средствах (ЧП и криминал)

Пограничное состояние (ЧП и криминал)

3 паласа

В повестке дня - полевые работы

"Модный четверг" на милицейской волне

Беларусь - Эквадор: грани сотрудничества

Пособия подрастут

К терактам не причастен

Би-2 анонсировало шоу

Трагическая рыбалка

31 сакавіка 2016 г., чацвер, №36 (14803)

 

1 паласа

Тревога в СИЗО

Уложиться в срок

На вопросы - компетентно

2 паласа

Инвесторы в гости к нам

От Бреста к ... Бресту

"Пинская весна" собирает таланты

Индийский потенциал

Лучше пристегнуться ...

Уснул за рулем

Дела семейные

"Опель" с психотропом

Меч на дому

3 паласа

"Ковры Бреста": укрепление надежды

Об уменьшении базовой доходности на одного работника в месяц для целей исчисления единого налога на вмененный доход

На сессию в Тбилиси

Военные атташе прибудут в Минск?

Умер народный поэт Нил Гилевич

"Сняли" порчу

Расписали ничью

Режим ЧП отменен

Абмяркоўвайце ў каментах!

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!