1893 0

Журналіст і галоўны рэдактар: як паразумецца? (Серыя №5)

08.04.2013 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Працягваем серыю публікацый, у якіх збіраем меркаванні “журналістаў-начальнікаў” і “журналістаў-падначаленых”.

Якія плюсы і мінусы бачаць адзін у адным кіраўнікі і шараговыя супрацоўнікі рэдакцый?

Рэдактары і журналісты, меркаванні якіх фігуруюць у адным матэрыяле, працуюць у розных СМІ.

Віктар Валадашчук (рэдактар “Газеты Слонімскай”) пералічыў наступныя якасці журналіста:

Прафесіяналізм

Адданасць прафесіі

Трэба, каб журналіст любіў сваё СМІ, а не сябе на старонках СМІ

Працавітасць

Стараннасць

Гультайства

Фанабэрыстасць

Няўважлівасць

Эгаізм

Адукацыйная абмежаванасць і нежаданне далей вучыцца.

Журналіст 1:

Добра, калі начальнік памятае, каму з супрацоўнікаў якое заданне даваў. Прыкра, калі пазней высвятляецца, што ты лётаў па адной і той жа справе адначасова яшчэ з кімсьці.

Паслядоўнасць. Ясна, што здараецца рознае, але пажадана, каб указанні начальства не супярэчылі адно адному.

Як залішняя самаўпэўненасць рэдактара, так і яго залішняя няўпэўненасць – гэта кепска. Калі ён зашмат вагаецца, не можа адстаяць сваёй рацыі, не мае "генеральнага плану" ў галаве, то асаблівага парадку ад падначаленых чакаць не варта.

Няздольнасць і, што яшчэ горш, – нежаданне бараніць падначаленага ад вонкавых пагрозаў і непрыемнасцяў. Усё ж важна, каб супрацоўнік адчуваў прыкрытыя "тылы".

Аляксандр Коктыш, кіраўнік шэрагу медыяпраектаў:

Крэатыўнасць – самае галоўнае. Калі чалавек сам знаходзіць патрэбную цікавую тэму, сам прапануе план яе распрацоўкі, сам яе выконвае ў канструктыўным рэчышчы. Але гэта, канешне, мара любога рэдактара.

Своечасовае і аператыўнае выкананне заданняў.

Спагадлівасць да іншых супрацоўнікаў калектыву. Не сакрэт, што творчыя людзі часта не зусім далікатныя ў стаўленні да сваіх калег.

Доўгатэрміновая праграма па асвятленні тых ці іншых падзей і дат.

Задавальненне супрацоўніка ад працы менавіта ў гэтым калектыве.

Несвоечасовасць выканання сваіх прамых абавязкаў (сам, здараецца, спазняюся, выконваючы ўласныя заданні).

Поўная адсутнасць ініцыятывы і крэатыву.

Абыякавасць да працы і жыцця.

Жаданне выдаць за эксклюзіў ужо пісанае-перапісанае іншымі сродкамі масавай інфармацыі.

Шматлікія факталагічныя ды іншыя памылкі ў тэкстах.

Рэдактары – таксама людзі і таксама робяць памылкі. Не варта на гэта забывацца.

Журналіст 2:

Кампетэнтны ў сваёй справе і, адначасова, дэмакратычны ў стылі кіравання калектывам рэдактар прыносіць значна больш карысці і сабе, і сваім падначаленым, чым аўтарытарны кіраўнік выдання. З такім рэдактарам супрацоўнікі не баяцца выказваць сваё меркаванне і абмяркоўваць спрэчныя моманты пры падрыхтоўцы журналісціх матэрыялаў. Што, у выніку, ідзе на карысць працы выдання.

Разумны рэдактар ведае, што галоўнае – не прысутнасць з 9 да 18 у офісе, а каб праца была зробленая своечасова і якасна. І памятае, што Працоўны кодэкс яшчэ ніхто не адмяняў, таму, нягледзячы на ненармаванасць журналісцкай працы, працоўны дзень не мусіць перавышаць 8-і гадзін.

Мудры рэдактар ніколі не будзе крычаць на сваіх падначаленых і абражаць іх. А наадварот, не пашкадуе словаў удзячнасці за добры матэрыял.

Сумленны рэдактар ведае, што кожная праца мусіць быць годна ўзнагароджаная.

 

Каментары