1972 0

Журналіст і галоўны рэдактар: як паразумецца? (Серыя №1)

13.02.2013 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Якія плюсы і мінусы бачаць адзін у адным кіраўнікі і шараговыя супрацоўнікі рэдакцый?

Распачынаем серыю публікацый, у якіх збіраем меркаванні “журналістаў-начальнікаў” і “журналістаў-падначаленых” (імёны і месцы працы апошніх не згадваюцца).

У перспектыве плануецца скласці рэйтынг станоўчых і адмоўных якасцяў, названых у часе апытання.

Рэдактары і журналісты, меркаванні якіх фігуруюць у адным матэрыяле, працуюць у розных выданнях.

Рэдактар 1 (Мікалай Аляксандраў, «Брестский курьер») пералічыў:

Крэатыўнасць (уменне творча мысліць і распрацоўваць тэмы).

Камунікабельнасць (якая ўключае любоў да калег і любоў да герояў публікацый – нармальных людзей, а не чынушаў і нягоднікаў).

Адказнасць (маецца на ўвазе адказнасць не толькі перад газетай па тэрмінах падрыхтоўкі матэрыялаў і г.д., але галоўным чынам адказнасць перад чытачамі).

Пачуццё гумару (упрыгожвае матэрыялы і дапамагае пазбягаць канфліктаў у калектыве і па-за ім).

Шырокі кругагляд, добры густ (гэта ператварае рамесніка ў творцу).

Якасці, супрацлеглыя вышэйназваным.

Лянота

Адсутнасць інтарэсу да людзей, падзеяў і аб'ектаў публікацый.

Журналіст 1:

Калі рэдактар можа ўбачыць нешта новае і калі ён адкрыты да гэтага новага.

За паўсядзеннай рэдактарскай працай (не толькі журналісцкай, але і адміністратыўнай – заробак налічыць, тое-сёе) рэдактар замыкаецца ў пэўным сталым алгарытме. Прыходзіць, скажам, амбітны малады журналіст, у якога, магчыма, бракуе досведу, але ёсць яскравыя суперідэі, якія з рэдактарскім досведам можна дапрацаваць. Але рэдактар проста не выходзіць за межы таго, да чаго ён прызвычаіўся. Гэта вялікая бяда нашых рэдактараў.

Было б проста супер, калі б адзін чалавек цалкам займаўся нейкімі адміністратыўнымі справамі, а другі – “крэатыўны дырэктар” – сачыў за тэндэнцыямі, адглядаў замежныя медыя, глядзеў, як што развіваецца, які досвед можна скарыстаць, размаўляў з маладымі людзьмі, якія прыходзяць. Разам такія кіраўнікі нешта вартае маглі б зрабіць.

Рэдактар 2 (Вячаслаў Хадасоўскі, “Белорусы и рынок”) назваў: 

Прафесійную кампетэнтнасць, веданне прадмету. (Паколькі эканамічная журналістыка – спецыфічная "ніша", магу сказаць, што не хапае наогул журналістаў з веданнем прадмету.)

Інтарэс да падзеяў і наогул – да жыцця, цікаўнасць у добрым сэнсе гэтага слова.

Настроенасць на пазітыўны вынік – дамагацца чагосьці, нягледзячы на абставіны, жаданне ўдасканальвацца і расці.

Адсутнасць інтарэсу, легкадумнасць у падачы матэрыялу.

Скандальнасць, схільнасць да інтрыг.

Журналіст 2:

Мой рэдактар заўсёды ў курсе ўсяго, што адбываецца ў рэдакцыі.

У яго неверагоднае адчуванне слогу, ён прыдумляе вельмі крутыя павароты тэм. У цэлым я б назвала гэтую якасць “крутасцю”. 

Запальчывасць.

Залішняя прамалінейнасць.

Працяг будзе

Вы можаце таксама дасылаць у каментарах ці на press@baj.by меркаванні па наступных пытаннях: 

Калі Вы ­– супрацоўнік рэдакцыі без кіраўнічай пасады:

Якія якасці рэдактараў, на Вашу думку, дапамагаюць, а якія – перашкаджаюць творчаму працэсу?

Калі Вы належыце да кіраўніцтва рэдакцыі:

Якія якасці супрацоўнікаў замінаюць плённай працы СМІ?

 

Каментары