674

Задаю пытанне так, каб не было вады — Віталь Цыганкоў расказвае, як рыхтавацца да інтэрв'ю

11.12.2020 Крыніца: Вольга Суфрановіч, "Абажур"

Як падрыхтавацца да аналітычнага інтэрв’ю і што неабходна ведаць журналісту, каб справіцца з ім? Пра гэта расказаў сузаснавальнік агенцтва  БелаПАН, журналіст "Радыё Свабода" і тэлеканала "Белсат" Віталь Цыганкоў.

1. Інтэрв’ю — не пляцоўка для выказвання думак журналіста. Для гэтых мэтаў ёсць сацсеткі і блогі. Тут задача раскрыць суразмоўцу ці тэму.

2. Людзям, якія толькі апошнім часам задумаліся пра палітыку, патрэбна, каб ім тлумачылі, што адбываецца. Журналісты павінны даваць тое, што чытачам/слухачам патрэбна.

3. Поспех інтэрв’ю ў многім залежыць ад выбару тэмы, суразмоўцы і загалоўка.

4. Рабіць інтэрв’ю з амапаўцалі, якія чынілі гвалт, для сябе лічу маральна немагчымым.

Дапускаю, што для іншых журналістаў гэта дапушчальна, і я не буду іх асуджаць. Проста што яны могуць сказаць новага? Гэта мая асабістая пазіцыя — не хачу даваць слова людзям, якія выступаюць за забойствы.

5. Для падрыхтоўкі, напрыклад, да інтэрв’ю з філосафам, я чытаю яго працы, калегаў. Калі я дастаткова абазнаны ў тэме і ведаю героя, то нават не патрэбна асаблівая падрыхтоўка.

6. Мае інтэрв’ю звычайна займаюць 15 хвілін, гэта 7–8 пытанняў. Бывае, у працэсе штосьці не задаеш. А можаш спытаць нешта новае, удакладняючае.

7. Не варта запісваць інтэрв’ю нашмат даўжэйшае, чым пойдзе ў эфір. Можна пачысціць працэнтаў 10. Звычайна задаю так пытанне, каб не было вады. Каб не даводзілася перапрацоўваць у пяць разоў больш, чым застанецца.

8. Сам журналіст павінен адчуваць, што лепш прыбраць з інтэрв’ю. Калі чалавек ляпнуў на эмоцыях, напрыклад.

Віталь Цыганкоў: “І Лукашэнка кажа: пра мяне кепска піша толькі такі Цыганкоў са “Звязды”…”

Віталь Цыганкоў: Улада пільна сочыць за тым, каб незалежная прэса не пераходзіла пэўнай рысы папулярнасці

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!