1475

Юры Зісер расказаў, як улады ціснуць на TUT.BY ВІДЭА

13.02.2020 Крыніца: Svaboda.org

У інтэрвію сайту dev.by Юрый Зісер, заснавальнік TUT.BY і Hoster.by, расказаў пра кантакты з уладамі, ціск з боку Міністэрства інфармацыі і гатоўнасьць да кампрамісаў.

Сярод іншага Юры Зісер паведаміў, што кіраўніцтва TUT.BY мела «некалькі сустрэч на прэзыдэнцкім узроўні», у 2000-х гадах запрашалі ў Адміністрацыю прэзыдэнта, але пазьней гэта спынілася.

Юрый Зісер

«Але кожны раз, калі адбываецца нейкая акцыя, вярхушку Tut.by выклікаюць у Міністэрства інфармацыі, даюць наганяй. Звоняць, просяць прыехаць. І сварацца на нас, мы павінны атрымаць сваю порцыю», — заявіў Зісер.

Ён удакладніў, што гэта адбываецца на ўзроўні міністра інфармацыі і ягоных намесьнікаў, прычым відавочна, што яны гэта робяць не па сваёй волі.

«На кампраміс з уладай варта ісьці, калі гэта датычыцца інтарэсаў краіны», — заявіў Зісер.

Гаворачы пра свой партал, Зісер заявіў, што ў TUT.BY вырашылі прынцыпова не прадавацца, у тым ліку таму што беларускі бізнэс баіцца ўкладвацца ў незалежныя СМІ, TUT.BY ў прыватнасьці. Пры гэтым Зісер назваў TUT.BY «паўапазыцыйным парталам».

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!