"Упершыню з 1994 года ўлады і медыясупольнасць маюць агульны інтарэс — вытворчасць якаснага кантэнту. Хай сабе мы і бачым гэта па-рознаму", — гаворыць заснавальніца Прэс-клуба Беларусь, медыяменеджар Юлія Слуцкая.
Пасля падзей 2011 года Юлія Слуцкая часова з'ехала за мяжу, але вярнулася. І стварыла ў Беларусі паспяховы праект Прэс-клуб Беларусь. Погляд Слуцкай на эміграцыю і на будучыню прафесіі журналіста. А таксама расповед для Baj.by пра тое, як сумяшчаць працу і асабістае жыццё.