526

Як жыве зараз беларуская незалежная журналістыка? Адказвае наместнік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі

12.09.2023 Крыніца: Радыё Рацыя

Намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі распавёў на «Радыё Рацыя» пра беларускую незалежную журналістыку.  Размова пачалася з конкурсу «Вольнае слова», на мінулым тыдні падводзіліся ягоныя вынікі.

РР: Ці прыпыняўся гэты конкурс на часы, крытычныя для беларускай журналістыкі ў 2021 – 2022 гадах?

Барыс Гарэцкі: Адзін год выпаў з конкурсу, бо якраз гэта быў год, калі не зразумела было, што рабіць з “экстрэмізмам”. Калі частка медыя была ўжо “экстрэмісцкімі фармаваннямі”, а другая – не. За 2021 год мы не ўручалі ўзнагародаў.

Зараз гэта былі ўзнагароды за тэкст, напісаны ў 2022 годзе. Сёлета для нас было таксама вялікім выклікам, таму што мы не хочам рабіць конкурс эмігранцкім. Хоць, на жаль, па зразумелых прычынах конкурс будзе дрэйфаваць у гэты бок проста таму, што людзі ўнутры Беларусі пабойваюцца дасылаць матэрыялы на конкурс.

Мы падстрахаваліся, і таму конкурс сёлета праводзіла Еўрапейская федэрацыя журналістаў афіцыйна, каб не быць павязанымі з “экстрэмісцкім фармаваннем”. Але ў любым выпадку, людзі ўнутры краіны пачынаюць менш тэкстаў дасылаць. Можа гэта звязана і з тым, што фізічна журналістаў, працуючых у Беларусі, значна менш, чым у эміграцыі.

Што тычыцца новай хвалі, тых, хто выехаў, тут якраз ёсць рост, ёсць пэўны пазітыў. Конкурс паказаў, што незалежныя медыя працягваюць рабіць класныя тэксты. Адзінае, што зараз мы жывем у час, калі, напэўна, людзі менш схільныя падаваць свае матэрыялы на конкурсы. Але конкурс мусіць захоўвацца як стандарт, як высокі паказчык журналістыкі. І таму мы думаем яго працягваць у наступным годзе разам з Еўрапейскай федэрацыяй журналістаў.

Цалкам гутарку слухайце ТУТ

Чытайце яшчэ:

«Не рабіце мне нервы!» Прадстаўнікі медыя — аб таксічных выпадках у межах прафесіі

«У калоніі дапамагаў іншым зняволеным, але непублічна, таемна». Інтэрв’ю Леаніда Судаленкі для БАЖ

Іосіф Сярэдзіч: «Калі б у 1995-м дэпутаты абаранілі «Народную газету», можа, па-іншаму развіваліся б падзеі»

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!