НЕ - ВАЙНЕ!
348

Як выглядае пасля расійскага палону абаронца «Азоўсталі», чые фоты абляцелі свет. Знясілены і нязломны

04.10.2022 Крыніца: Наша Ніва

Вядомыя ўкраінскія фатографы Канстанцін і Улада Ліберавы апублікавалі здымкі легенды Азоўсталі — байца «Азова», фатографа Дзмітрыя Казацкага, вядомага пад нікам Арэст. Яго фоты ашаламілі свет.

Ліберавы апублікавалі фота Дзмітрыя Казацкага ў інстаграме.

«У першы дзень дома я пайшоў у барбершоп, падстрыгся і пагаліўся. Я ніколі не хацеў выглядаць ахвярай». Гэтыя словы кажуць пра Арэста вельмі шмат. Яго здымкі сталі сімвалам нязломнасці ўкраінскай нацыі, і калі вы спытаеце нас сёння, хто зрабіў галоўнае фота гэтай вайны, нашым адказам будзе — ён, Арэст», — напісалі Ліберавы.

Дзмітрый Казацкі стаў адным з 215 украінскіх ваеннапалонных, якіх вярнулі з расійскага палону. З іх — 108 — абаронцы «Азоўсталі». Іх абмянялі на кума Пуціна, украінскага алігарха Медзведчука.

Чытаць яшчэ: 

«Казаў, што будзе апошнім, хто выключыць святло ў аэрапорце». 7 фактаў пра палітзняволенага журналіста Яўгена Меркіса

Як малады камуніст вядзе філіял «Жоўтых зліваў» для моладзі і выкладае ў БДУІР

Журналіст Генадзь Мажэйка ўжо год у СІЗА за матэрыял пра Андрэя Зельцара. Што вядома пра справу?

 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!