НЕ - ВАЙНЕ!
278

Як падтрымліваць палітвязняў вітамінамі і медыцынскімі бандэролькамі?

30.12.2022 Крыніца: ПЦ Вясна

Колькасць палітвязняў у Беларусі павялічваецца штотыднёва. Тысячы чалавек утрымліваюцца ў няволі ў дрэнных умовах. Ад 1 чэрвеня 2022 года ў месцах зняволення перасталі прымаць карантынныя перадачы, якія вязням можна было перадаваць кожны месяц у якасці «дадатковай». Звязана гэта са «стабілізацыяй сітуацыі па захворванні COVID-19». 

Вельмі важна падтрымліваць вязняў вітамінамі і лекамі праз "медыцынскую бандэроль". Такую бандэроль трэба падпісаць "з медыкаментамі". Дасылаць яе можна толькі тым вязням, прысуд якіх не ўступіў у законную сілу. Спіс неабходных і дазволеных лекаў, якія можна перадаць вязням або даслаць поштай:

  • Любыя вітаміны (таксама "Д3-капс" і Амега-3), можна нават у шыплівых таблетках;

  • лекі пры хранічных захворваннях, калі яны ёсць; 

  • абязбольныя, гарачкапаніжальныя, супрацьзапаленчыя, «Ацыклавір мазь»;

  • заспакаяльныя: «Фенібут», «Наафен», «Афабазол», «Валяр'янка 600мг» і іншыя;

  • свечкі і крэм «Рэліф»;

  • працяглы курс «Тэрафлекса» ад болю ў суставах;

  • гіялуронавыя кроплі для вачэй, каб звільгатняць іх;

  • таблеткі ад горла, кашлю, спрэй для носа з эўкаліптам, «АЦЦ»;

  • «Смекта», «Альмагель», «Амез» і іншыя лекі ад болю ў страўніку; 

  • лекі пры кішачных расстройствах;

  • лейкапластыр;

  • «Дэкспантэнол»;

  • інгалятары, калі ў чалавека астма.

Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!