6605

Як падтрымаць беларускія медыя

01.03.2023 Крыніца: Прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў

Мы апыталі рэдакцыі і падрыхтавалі невялікі гайд па тым, як можна падтрымаць журналістаў і медыя.

#StandWithBelarus

Падтрымаць рэдакцыю альбо журналістаў фінансава

Але трэба разумець, што рабіць гэта з тэрыторыі Беларусі — не заўсёды бяспечна. Не ўсе медыя маюць кнопкі для ахвяраванняў ці падпіскі. Значыць, зрабіць выбар будзе прасцей:

Падтрымаць БАЖ праз Patreon

Падтрымаць Zerkalo

Падтрымаць "Нашу Ніву"

Падтрымаць «Народную Волю»

Падтрымаць журналістаў "Белсата"

Падтрымаць Kyky

Падтрымаць The Village Беларусь

Падтрымаць "Еўрарадыё"

Падтрымаць кампанію MediaSol, якая дапамагае журналістам

 

Дасылаць лісты, тэлеграмы і грашовыя пераводы за краты

Цяпер за кратамі ў Беларусі многія журналісты. Гэта супрацоўнікі розных рэдакцый, але для кожнага і кожнай з іх важная падтрымка з волі. Для некаторых з нашых калег супрацоўнікі СІЗА ладзяць сапраўдную інфармацыйную блакаду, незаконна абмяжоўваючы перапіску. Таму кожнае слова з волі важнае.

Мы рэкамендуем:

  • дасылаць менавіта заказныя лісты

  • абавязкова ўказваць адрас і імя адпраўшчыка

  • не пісаць у лістах на палітычныя тэмы.

У адваротным выпадку ў лістоў вельмі мала шанцаў трапіць да адрасата. Актуальныя адрэсы ўсіх калегаў у няволі ў нас ЗАЎСЁДЫ ТУТ

 

Падпісвацца, дзяліцца навінамі і камунікаваць з рэдакцыяй

Большасць медыя называюць галоўнай падтрымкай для сябе – сталую камунікацыю з аўдыторыю, нягледзячы на запалохванні і блакіроўкі. Каб падтрымаць выданне, можна падпісацца на яго ў Тэлеграме, дзяліцца інфармацыяй з сайта і дасылаць у рэдакцыю цікавую інфармацыю, калі такая ёсць.Карыстайцеся VPN, калі чытаеце сайты з Беларусі!

Ніжэй мы сабралі спасылкі на найбольш папулярныя беларускія медыя.

Зручны VPN. Расказвае практык

Беларускае Радыё Рацыя
1reg.by
Belmarket.by
Belsat.eu
Gazetaby.info
Gs.by
Euroradio.fm
Hrodna.life
Intex-press.by
Kyky.org
Media-polesye.by
Mediazona.by
Nashaniva.com
Novychas.online
Nv-online.info
Reform.by
Sn-plus.com
Svaboda.org
The Village Беларусь
Zerkalo.io

 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!