658

Як COVID-19 змяніў медыйныя звычкі ў кожным пакаленні ІНФАГРАФІКА

21.04.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: COVID-19

Значная частка насельніцтва планеты цяпер знаходзіцца ў пэўнай форме ізаляцыі, каб зменшыць распаўсюджванне COVID-19. У выніку назіраецца беспрэцэдэнтны ўзровень карыстання медыя, якія забаўляюць нас, пакуль мы застаемся дома ў бяспецы. Але спажыванне медыя не аднолькавае ў розных пакаленняў людзей, піша сайт World Economic Forum.

У інфаграфіцы скарыстаныя дадзеныя справаздачы Global Web Index, якая даследуе тое, як людзі павялічылі спажыванне медыя ў выніку ўспышкі каранвіруса і як гэта адрозніваецца для кожнага пакалення.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!