18619

Віншуем з Раством і Новым годам! [Абнаўляецца, дасылайце віншаванні калегам]

24.12.2019 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Дарагія калегі!
2019 год падыходзіць да свайго завяршэння. Спадзяемся, што ён быў добрым і паспяховым для вас!

Шчыра віншуем з Нараджэннем Хрыстовым і Новым годам! У час, калі перад намі паўстае ўсё болей выклікаў, няхай Божая любоў сагравае вас гэтымі снежаньскімі днямі!
Жадаем вам радасных святаў і цёплага 2020 года!

Дасылайце свае віншаванні калегам, і мы абавязкова размесцім іх у гэтым матэрыяле ніжэй. Адрас: [email protected].

Дарагія сябры і сяброўкі!

Віншуем вас з Калядамі і Новым годам!

 

Хай 2020 год прынясе вам сьмеласьць быць адкрытымі штодзённым выклікам і магчымасьцям. Спрабуйце новае
і не цурайцеся пераўвасабленьняў!

Працягвайце ініцыяваць карагод падзеяў грамадзкага сэктару — падтрымлівайце амбітных, абараняйце слабейшых
і варушыце млявых.

Супрацоўнічайма надалей, каб нашай энэргіі хапіла на мільярд
і адну рэалізаваную ідэю!

 

З павагай,

Выканаўчае бюро Асамблеі НДА Беларусі

 
,

 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!