2215

Важнейшыя праблемы этыкі ў беларускіх СМІ — вынікі апытання журналістаў

16.08.2017 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Найбольш частымі парушэннямі этыкі ў беларускіх медыя калегі назвалі заангажаванасць журналістаў, аднабаковую падачу інфармацыі і перадрук матэрыялаў без спасылкі на першакрыніцу.

Такія вынікі даследавання, якое сярод калег правяла прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”. Сябрам БАЖ праз унутраную рассылку і ў прафесійнай суполцы ў Facebook прапаноўвалася ацаніць, з якімі асноўнымі праблемамі прафесійнай этыкі яны сутыкаюцца найчасцей.

У апытанні ўзялі ўдзел больш за 200 сябраў журналісцкай супольнасці. І вось як размеркаваліся меркаванні рэспандэнтаў паводле балаў ад 0 да 10.

 

Апроч фіксаваных адказаў журналістам прапаноўвалася і самастойна назваць праблемы этычнага характару, якія яны бачаць у медыя. Публікуем найбольш частыя меркаванні:

— агульнае павярхоўнае адлюстраванне праблем у краіне, свядомае пазбяганне складаных тэм (напрыклад, карупцыі, работы сферы прамысловасці), рух у бок празмерна лёгкіх і забаўляльных тэкстаў, адсутнасць эканамічнай аналітыкі;

— ігнаравання нязручных тэмаў і фактаў, на жаль, хапае і ў афіцыйных, і ў недзяржаўных СМІ;

— найбольш этычных парушэнняў у дзяржаўных СМІ;

— дыскрымінацыйная адсутнасць інфармацыі ў адносінах да пэўных сацыяльных груп;

— у розных СМІ — розныя выпадкі. Калі б былі асобныя табліцы па найбольш папулярных СМІ, кшталту “Наша Ніва”, “Хартыя”  і г. д, то і адказы былі б не такія абстрактная-абагульненыя;

— выкарыстанне публічнай пляцоўкі СМІ для вырашэння прыватных канфліктаў, для зневажання асабістых апанентаў;

— скарыстанне нізкіх памкненняў людзей для прыцягнення увагі.