НЕ - ВАЙНЕ!
506

Валерый Цапкала вырашыў цкаваць нязгодных з ім журналістаў — пачаў са Змітра Лукашука

16.08.2022 Крыніца: Наша Ніва

На канферэнцыі «Новая Беларусь» Вераніка Цапкала агучыла намеры стварыць камітэт кантролю за незалежнымі медыя. Сярод прэтэнзій — недастатковае асвятленне дзейнасці яе мужа. Але Валерый Цапкала, падобна, вырашыў не чакаць стварэння камітэта і проста кпіць з журналістаў, з якімі нязгодны.

«Галоўным ворагам» ён выбраў вядучага журналіста «Еўрарадыё» Змітра Лукашука. 

У тэлеграм-канале былога кіраўніка ПВТ і ўдзельніка выбарчай кампаніі — 2020 сталі з'яўляцца пасты з высмейваннем вядучага стрымаў. Гэта допісы і самога Цапкалы, і малапапулярных сатырычных каналаў.

Цапкала называе журналіста Рыгорам Лукашуком (па аналогіі з Рыгорам Азаронкам), абвінавачваючы яго ў неаб'ектыўнасці і прапагандзе на карысць Лукашэнкі і Ціханоўскай. 

Зміцер Лукашук ў пачатку жніўня браў інтэрв'ю і ў Валерыя Цапкалы. На пытанне, чым ён займаўся апошні год, палітык у першую чаргу адзначыў, што з пачатку вайны даў каля 30 інтэрв'ю ўкраінскім СМІ, запусціў сайт, збіраў грошы на арышт Лукашэнкі і прапанаваў яшчэ шэраг ініцыятыў, якія не былі шырока падтрыманы.

Нагадаем, на канферэнцыі «Новая Беларусь» у Вільні Вераніка Цапкала заявіла, што ў цяперашні момант група актывістаў, блізкая да штабу Цапкалы, робіць кантэнт-аналіз беларусіх недзяржаўных СМІ на прадмет згадак розных палітычных сіл. Калі акажацца, што ў асобным СМІ дамінуе пазіцыя толькі адной палітычнай плыні, то яна збіраецца напісаць лісты да кіраўнікоў заходніх дзяржаў і фондаў з патрабаваннем спыніць фінансаванне і падтрымку гэтага СМІ.

Чытайце яшчэ:

У Беларусі заблакавалі сайт “Народнай Волі”. Зварот рэдакцыі

«Я хачу паслаць усіх за рускім караблём». Так адказала маці Дзяніса Івашына на пытанне прапагандысткі, чаму яна прыйшла на суд над сынам

По требованию Генпрокуратуры РФ «ВКонтакте» заблокировал страницу «Зеркала»

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!