718

Узнагародзілі лаўрэатаў прэміі Месяца фатаграфіі ў Мінску ФОТАРЭПАРТАЖ

29.05.2019 Крыніца: ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Каманда Месяца фатаграфіі ў Мінску узнагародзіла лаўрэатаў прэміі бюро МФМ за 2018 год. Узнагароды ўручаныя у намінацыях “Фатограф / аўтарскі праект года”, “Выстава / фотапраект года”, “Куратар / куратарская група года” і іншых.

Намінацыя “Фатограф / аўтарскі праект года”

3 месца: АЛЯКСЕЙ ШЛЫК за праект «Пацеркі з яблычных костачак».

2 месца: АЛЯКСАНДР ВАСЮКОВІЧ за серыю праектаў аб хатнім гвалце. «Моцныя фотаздымкі на важную для грамадства тэму, пра якую ўсё яшчэ не ўсе гатовыя размаўляць, і ўсе маюць процьму стэрэатыпаў. Фотаздымкі не могуць пакінуць абыякавымі нікога». Марына Штрахава.

1 месца: ТАЦЦЯНА ТКАЧОВА за праект “Сезоны Веры”. «Жыццё імклівае, праляціць – не азірнешся. Тані ўдалося распавесці пра цяжкі лёс сваёй гераіні праз рэчы з ейнай шафы. Як проста і адначасова трапна, прыгожа і шчыра. Як тонка і па-жаночы». Сяргей Лескець.

 

“Выстава / фотапраект года”

3 месца: «Родны склон», ДЗІНА ДАНІЛОВІЧ, УЛАДЗІМІР ПАРФЯНОК, АЛЕНА ПРАТАСЕВІЧ

2 месца: Петр Таранда. «Мірны час» АЛЕНА ПРАТАСЕВІЧ.

1 месца: «59/82. Адкрытыя звесткі беларускай фатаграфіі» ГАННА САМАРСКАЯ, АНТАНІНА СЦЕБУР  . «Тое, што даўно павінна было здарыцца. Мы не можам казаць пра беларускую фатаграфію, не ведаючы яе гісторыі. Велізарная падзяка за гэты сацыялагічны праект». Леся Пчолка.

 

“Куратар / куратарская група года”

3 месца: «Сава Сіўко (1888–1978). Фатограф Любчанскага краю. Да 130-годдзя з дня нараджэння» НАДЗЕЯ САЎЧАНКА.

Выстава Сяргея Шабохіна «18/практыкі падпарадкавання» ГАННА ЛОК. «Выстава ў «Сталоўцы» – пра нашыя страхі, выхаванне. Усё, што адбывалася вакол, яшчэ раз паказвае, наколькі свабода – нешта неістотнае для беларускай дзяржавы. Але выстава ўсё роўна адбылася ў ідэальнай форме. Важная падзея / практыка непадпарадкавання». Леся Пчолка.

2 месца: «Zbor in Progress» АНДРЭЙ ДУРЭЙКА, МАКСІМ ТЫМІНЬКО.

1 месца: «Месяц фатаграфіі ў Мінску – 2018», «Non-fashion» ДЗІНА ДАНІЛОВІЧ. «Курыраваць выставу для галоўнай фатаграфічнай падзеі ў Беларусі – выклік. Розная фатаграфія, розныя формы і розныя пляцоўкі – неймаверная праца, якая дзейнічае і раскрывае галоўнае: тэму Месяца фатаграфіі – «Юбілей». Юлія Ваўчок

 

“Публікацыя года (кніга, артыкул, эсэ)”

3 месца: «Найлепшы бок» калектыў ВЕХА. «Архіўныя фотаздымкі з розных куткоў Беларусі дэманструюць багацце і разнастайнасць беларускай культуры. Гэтая кніга павінна быць у кожная раённай бібліятэцы. Ды і з выставай было б добра праехацца па рэгіёнах». Наталля Халанская.

2 месца: Каталог Юрыя Васільева «Служыць фатаграфіі», рэдактарка ВОЛЬГА САСНОЎСКАЯ.

1 месца: «Колер Беларусі». МІХАЛ АНЕМПАДЫСТАЎ, рэдактар Валянцін Акудовіч. Кніга, важная не толькі для фатаграфіі, але і для беларускай гісторыі. Кніга, праз якую можна знайсці і абудзіць сваю беларускасць». Юлія Ваўчок

 

“За ўнёсак у развіццё беларускай фатаграфіі”: Галерэя NOVA

«Унікальны праект, які не мае аналагаў у Беларусі ў галіне творчай фатаграфіі. Цягам многіх гадоў аўтарская група ўважліва назірала, аналізавала, папулярызавала аўтарскую фатаграфію і стварала асяроддзе для яе развіцця». Сяргей Кажамякін.

Прэмія Бюро Месяца фатаграфіі ў Мінску аб’яўлена ў 2016 годзе ў якасці штогадовага мерапрыемства, якое дапамагае фіксаваць значныя падзеі ў галіне беларускай фатаграфіі.