865

У судзе забараняюць здымаць. Як адстойваць права на інфармацыю? ВІДЭАПАРАДЫ

18.01.2019 Крыніца: Вольга Чайчыц для Baj.by

Як парушаюць правы грамадзянаў на інфармацыю і як гэтаму супрацьстаяць? Відэапарады ад журналісткі тэлеканала "Белсат" Вольгі Чайчыц з рэальнымі прыкладамі перашкодаў ды каментарамі экспертаў.

Міліцыянты забараняюць сябе ці нешта іншае здымаць, не дазваляюць праносіць відэаапаратуру ў будынак суда, службоўцы выклікаюць праваахоўнікаў, каб тыя выгналі з масавага мерапрыемства. Часам журналісты не ведаюць, як сябе паводзіць у гэтых сітуацыях і паслухмяна выконваюць патрабаванні людзей у пагонах, нават калі гэтыя патрабаванні незаконныя. Складана адстойваць правы ў стане стрэсу, не маючы досведу

— Я распавядаю пра рэальныя гісторыі, з якімі сутыкалася. Кожны можа прааналізаваць, як бы ён паводзіўся ў дадзенай сітуацыі, што можна б было зрабіць лепш. Спадзяюся, калі ў жыцці давядзецца сутыкнуцца з нечым падобным, то будзе прасцей, — распавядае BAJ.by Вольга Чайчыц.

— Некаторыя журналісты, сутыкнуўшыся з перашкодамі, мяркуюць, што зрабіць сюжэт не атрымаецца. Але на самой справе, нават калі на вас выклікалі міліцыю, ёсць сэнс працягваць працу, а матэрыял можа стаць яшчэ больш цікавым. У мяне было шмат такіх гісторый. Да таго ж прыцягванне ўвагі да незаконных дзеянняў праваахоўнікаў прыводзяць да таго, што самі праваахоўнікі наступным разам пачынаюць паводзіць сябе больш карэктна. Таму я заклікаю калегаў адстойваць сваё права на інфармацыю, — гаворыць Чайчыц.