468 0

У Мінску ўручылі Прэмію Бюро Месяца фатаграфіі ШМАТ ФОТА

14.03.2018 Крыніца: Таццяна Ткачова для baj.by

Месяц фатаграфіі ў Мінску — міжнародны фестываль, пакліканы спрыяць развіццю культурнага поля і ўмацаванню статусу беларускай фатаграфіі ў рэгіёне і свеце. Арганізатары Прэміі Бюро Месяца фатаграфіі мяркуюць, што гэтая падзея дазваляе фіксаваць важныя моманты ў свеце беларускай фатаграфіі ды дазваляе адсочваць дынаміку развіцця фатаграфіі ў краіне.

Намінацыя "Фатограф / аўтарскі праект года"

3 месца:

Аляксандр Васюковіч 

за аўтарскую працу для часопісу “ІМЁНЫ” (“ИМЕНА”)

2 месца:

Максім Сарычаў

за выставу “Сляпая зона”

"Фатограф працуе з тэмамі, якія нялёгка ўздымаць — межы асабістага і дзяржаўнага, жыццё нявольнага чалавека, у здавалася б, свабоднай краіне, пра тое, як далёка можа завесці страх, выкліканы ўсё той жа дзяржавай. Выстава "Сляпая зона" — складанае, але пранікнёнае даследаванне пра тое, як страх, які суправаджае тых, хто жыве ў краіне з аўтарытарным рэжымам, абуджае пачуццё практычна жывёльных інстынктаў выратавання і самазахавання", — Вольга Бубіч.

1 месца:

Маша Святагор

за выставу “Курасоўшчына, любоў мая!”

 

Намінацыя  "Выстава/ фотапраект года"

3 месца:

“Сляпая зона” Максім Сарычаў. Куратар Аляксей Талстоў. (ЦЭХ)

 

2 месца:

“Найлепшы бок” Праект ВЕХА. Куратарка Ганна Бундзелева (Месяц Фатаграфіі ў Мінску, Сталоўка XYZ)

"За ўнікальнасць падачы гісторыі асобных сем’яў, узнаўненне сямейных архіваў", — Алеся Белявец.

 

1 месца:

Арт-праект “ІМЁНЫ” (“ИМЕНА”). Куратаркі Ганна Карпенка і Антаніна Сцебур. Культ. цэнтр “КОРПУС”

 

Намінацыя  "Куратар/ куратарская група года"

3 месца:

Лена Прэнц за выставу “Бывай, Радзіма!”

2 месца:

Калектыў “LED”. “Гарбата з Лёдам” (“Чай со Льдом”)

1 месца:

Антаніна Сцебур і Ганна Карпенка. Арт-праект “ІМЕНЫ” (“ИМЕНА”)

 

Намінацыя  "Публікацыя года (кніга, артыкул, эсэ)"

3 месца:

Аляксандр Веледзімовіч "Алексіяда” і аўтарскія публікацыі Любові Гаўрэлюк

2 месца:

Аўтарскія публікацыі Вольгі Бубіч

 

1 месца:

Каталог Льва Дашкевіча (Бібліятэка Месяца фатаграфіі ў Мінску)

"Каталог Льва Дашкевіча — гэта цэльнае даследаванне, якіх не хапае ў Беларусі, дазваляе зафіксаваць наяўнасць гісторыі беларускай фатаграфіі", — Ганна Лакціёнава.

 

У гэтым годзе была створаная новая намінацыя Прэміі Бюро Месяца Фатаграфіі ў Мінску:

"За ўнёсак у развіццё беларускай фатаграфіі".

Мерапрыемства прайшло пры падтрымцы амбасады Каралеўства Нідэрландаў.

Каментары