482

Тэлеграм-каналы як сродак інфармацыйнай вайны — як супрацьстаяць?

28.01.2020 Крыніца: Зміцер Лукашук, "Еўрарадыё"

Чарговае напружанне ў адносінах паміж Беларуссю і Расіяй з-за цэн на энергарэсурсы, рост антыінтэграцыйных настрояў у беларускім грамадстве — усё гэта выклікала рэакцыю з боку расійскіх медыя самага рознага калібру. І не толькі расійскіх.

Актывізаваліся і мясцовыя прарасійскія сайты, блогеры і — тэлеграм-каналы. І калі ў выпадку з сайтамі і буйнымі медыя-рэсурсамі зразумела, каму можна давяраць, а хто займаецца банальнай прарасійскай ці антыбеларускай прапагандай, то ў выпадку з тэлеграм-каналамі ўсё нашмат складаней і разабрацца, каму можна верыць, а каму не, — не кожны здольны.

Якія рэсурсы сёння ўяўляюць большую небяспеку для нацыянальнай і інфармацыйнай бяспекі краіны — СМІ і інтэрнэт-рэсурсы ці месенджары кшталту "Тэлеграма"? Як разабрацца, якому з ананімных каналаў можна давяраць, а хто займаецца банальнай інфармацыйнай дыверсіяй і прапагандай? Як супрацьстаяць арганізаваным атакам праз месенджары і сацсеткі?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі і блогер Эдуард Пальчыс.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!