НЕ - ВАЙНЕ!
2299

Тэлебачанне і выбары: каго пакажуць у эфіры?

24.07.2015 Крыніца: Марыя Савушкіна для www.baj.by

Для якаснага кантэнт-аналізу вяшчальных кампаній у чэрвені былі выбраныя загалоўкі інфармацыйных адзінак па выбарчай тэматыцы на сайтах Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by і незалежнага канала Белсат www.belsat.eu.

Трэба адзначыць, што кампаніі змяшчаюць інфармацыю на сваіх сайтах паводле ўласнай арыгінальнай канцэпцыі напаўнення. Інфармацыйнай адзінкай на сайце можа быць як кароткі анонс, так і апісанне ток-шоў ці рэпартажу з магчымасцю праглядзець відэа, а таксама ўласныя навіны, навіны партнёраў і інфармацыйных агенцтваў, аўтарскія тэксты, падрыхтаваныя адмыслова для сайта і інш.

Мэта даследавання – выявіць агульную лінію, якую кампаніі выбралі дзеля асвятлення выбараў. Метад – аналіз загалоўкаў на сайтах тэлевізійных кампаній. Адпаведна прадмет аналізу – загалоўкі інфармацыйных адзінак, змешчаныя на сайтах тэлевізійных кампаній Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by і незалежнага канала Белсат www.belsat.eu ў чэрвені 2015.

Афіцыйны сайт Белтэлерадыёкампаніі прапануе сваім карыстальнікам на першай (галоўнай) старонцы, два банеры выбарчай кампаніі – вялікі, які займае верхнюю частку старонкі, і невялікі чырвонага колеру “Выборы-2015”, размешчаны побач з рубрыкамі “Галоўнае” і “Тэмы”.

На галоўнай старонцы “Белсату” спецыяльны банер выбарчай кампаніі не выяўлены. Інфармацыя пра прэзідэнцкую выбарчую кампанію 2015 г. дасяжная праз пошукавую сістэму сайта.

Такім чынам, дзеля выяўлення інфармацыі пра выбарчую кампанію на афіцыйных сайтах Белтэлерадыёкампаніі і “Белсат” у чэрвені 2015 была скарыстаная інфармацыя, змешчаная пад банерам “Выборы президента-2015”. Республика Беларусь”, размешчаны ў верхняй часткі сайта Белтэлерадыёкампаніі і пошукавая сістэма афіцыйнага сайта тэлебачання “Белсат”. Пошук ажыццяўляўся па ключавым слове “выбары”.

 

Загалоўкі інфармацыйных адзінак змешчаных на афіцыйных сайтах БТ і “Белсата” на тэму выбарчай кампаніі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за чэрвень 2015 г.:

 

 

Белтэлерадыёкампанія,

 

Белсат, www.belsat.eu

  1.  

14 Июня 2015 21:05

Лидия Ермошина в программе "Главный эфир"

 

  1.  

01.06.2015

Ці ўлада Лукашэнкі пасля выбараў-2015 стане легітымнай?

 

  1.  

14 Июня 2015 21:07

Научная кухня.

 

  1.  

05.06.2015

Празрыстыя скрыні, непразрыстыя выбары

 

  1.  

16 Июня 2015 12:05

Стратегию и тактику проведения выборов Президента Беларуси обсуждали в ЦИКе

 

  1.  

07.06.2015

Трусаў – кандыдатам-апазіцыянерам: Збіраецеся на выбары, хоць праграму агульную стварыце

 

  1.  

21 Июня 2015 21:38

Глава Белорусской православной церкви о предстоящих выборах

 

  1.  

09.06.2015

ЦВК прапануе правесці прэзідэнцкія выбары 11 кастрычніка

 

  1.  

23 Июня 2015 12:01

Во Дворце Независимости обсуждают подготовку к проведению выборов президента

 

  1.  

09.06.2015

Лукашэнка спужаўся прайграць? ЦВК хоча перанесці дату выбараў

 

  1.  

23 Июня 2015 15:02

Президент провел совещание по актуальным внутриполитическим вопросам

 

  1.  

10.06.2015

Лябедзька дае магчымасць публічна выказацца ў абмен на 4 тыс. подпісаў за яго

 

  1.  

 

23 Июня 2015 19:02

Президентские выборы должны пройти на высочайшем уровне

 

  1.  

11.06.2015

Апошнія месяцы перад прэзідэнцкімі выбарамі: Лукашэнка прыцэліўся ў спадарожнік

 

  1.  

23 Июня 2015 21:07

Ключевые аспекты выборов Президента прозвучали во Дворце Независимости

 

  1.  

11.06.2015

Вярхоўны суд не падтрымаў аб’яднання «За справядлівыя выбары»

 

  1.  

30 Июня 2015 15:01

Выборы Президента Беларуси состоятся 11 октября

 

  1.  

13.06.2015

БХД адмаўляецца падтрымліваць якога-кольвек кандыдата на выбарах

 

  1.  

15.06.2015

Ярмошына: Вялікая колькасць апазіцыянераў у выбарчых камісіях – прадвеснік канфліктаў

 

  1.  

16.06.2015

Дзень АБСЕ ў Беларусі

 

  1.  

20.06.2015

БХД пачала ў інтэрнэце фармаваць ініцыятыўную групу па вылучэнні Статкевіча кандыдатам

 

  1.  

23.06.2015

Лукашэнка: Хутчэй за ўсё, выбары адбудуцца 11 кастрычніка

 

  1.  

23.06.2015

Сакратар ЦВК для «Белсату»: У апазіцыі чамусьці лічылі, што мы не бяром пад увагу другога туру

 

  1.  

23.06.2015

Выбары прэзідэнта – экзамен для ўлады

 

  1.  

24.06.2015

Рух салідарнасці «Разам» за вылучэнне ў кандыдаты Мікалая Статкевіча

 

  1.  

25.06.2015

Пераслед незалежных журналістаў узмацняецца

 

  1.  

28.06.2015

Камуністы падтрымаюць на выбарах Лукашэнку і збіраюцца «актыўна супрацьстаяць апазіцыі»

 

  1.  

30.06.2015

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбудуцца 11 кастрычніка

 

  1.  

30.06.2015

У Беларусі афіцыйна пачалася выбарчая кампанія

 

 

Апісанне атрыманых дадзеных

Відавочна, што “Белсат” у чэрвені больш увагі надаў выбарчай тэматыцы: інфармацыйных матэрыялаў на сайце тэлеканала было ў два разы больш, чым на сайце Белтэлерадыёкампаніі. Незалежны тэлеканал на працягу месяца рэгулярна звяртаўся да тэмы выбараў, у той час як дзяржаўная кампанія “адкрыла тэму” толькі ў другой палове месяца: большасць інфармацыі прыпадае на перыяд з 14 па 30 чэрвеня. Амаль палова з гэтых інфармацыйных паведамленняў (4 з 9 ) з’явіліся на сайце 23 чэрвеня – дзень нарады па выбарах з удзелам А. Лукашэнкі.

Гэтая падзея стала тэматычнай кульмінацыяй на www.tvr.by у асвятленні выбарчай кампаніі ў чэрвені. Інфармацыі пра нараду папярэднічала ток-шоў з удзелам старшыні ЦВК, рэпартаж на тэму сацыялогіі выбарчага працэсу “Научная кухня”, інфармацыя з ЦВК пра “стратэгію і тактыку” выбарчага працэсу, а таксама інтэрв’ю на выбарчую тэму главы Беларускага патрыярхата БПЦ.

Дадзеныя, сабраныя паводле пошукавай сістэмы Белсата на www.belsat.eu, паказваюць, што канал рытмічна і роўна на працягу месца звяртаўся да тэмы. У загалоўках інфармацыйных адзінак на сайце Белсата www.belsat.eu сустракаюцца прозвішчы людзей і назвы структур як непасрэдна звязаных з афіцыйнай уладай (“Ярмошына”, “Лукашэнка”, “ЦВК”), так і носьбітаў альтэрнатыўных меркаванняў і думак, не звязаных з дзяржаўнымі структурамі (“Трусаў”, “Лябедзька”, “Статкевіч”, “БХД”, “АБСЕ” і г.д..).

У загалоўках інфармацыі па выбарчай тэматыцы на сайце Белтэлерадыёкампаніі не сустракаецца прозвішча дзеючага прэзідэнта “А. Лукашэнка”. На сайце “Белсата” яго прозвішча прысутнічае ў пяці загалоўках, звязаных з выбарчай тэматыкай за чэрвень.

Пра што гэта гаворыць? Калі ў стужцы загалоўкаў на сайце прозвішча прэзідэнта сустракаецца побач з імёнамі і прозвішчамі іншых людзей, гэта гаворыць пра здаровы падыход і цвярозую інтэрпрэтацыю навін з боку СМІ.

Таксама трэба адзначыць разнастайнасць фарматаў матэрыялаў на выбарчую тэматыку на “Белсаце”. Канал прапануе карыстальнікам сайта як і навінавую інфармацыю (“Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбудуцца 11 кастрычніка”, “БХД адмаўляецца падтрымліваць якога-кольвек кандыдата на выбарах” і г. д.), так і разважанні на тэму (“Ці ўлада Лукашэнкі пасля выбараў-2015 стане легітымнай?”), а таксама аналітыку, меркаванні, погляд на падзеі праз прызму міжнародных арганізацый, рэакцыі (“Сакратар ЦВК для «Белсату»: У апазіцыі чамусьці лічылі, што мы не бяром пад увагу другога туру”, “Пераслед незалежных журналістаў узмацняецца”).

Выбарчая кампанія, праз павелічэнне колькасці інфармацыйных нагодаў і цікавасці да палітыкі, ажыўляе грамадскае жыццё і эфір, што і бачна на “Белсаце”. Журналісты незалежнага тэлеканала не пазбягаюць згадвання як афіцыйных асобаў, так і меркаванняў прадстаўнікоў недзяржаўных групаў інтарэсаў, партыяў.

Высновы

У рамках месяца можна прасачыць, як рэдактары сайтаў дзяржаўнай і недзяржаўнай вяшчальных кампаній працуюць з аўдыторыяй і якую тактыку дзеля гэтага выбіраюць. З аналізу загалоўкаў на сайце Белдзяржтэлерадыёкампаніі вынікае, што інфармацыйная кампанія па асвятленні выбараў выбудавана па законах PR і рэкламы і ўключае ў сябе наступныя этапы – падрыхтоўка грамадскай думкі да падзеі, выказванне аўтарытэтных асобаў у падтрымку, матывацыя аўдыторыі, стварэнне станоўчага вобразу, сама падзея і з’яўленне цэнтральнага героя – нарады з удзелам прэзідэнта. На карысць гэтай высновы сведчаць даты з’яўлення інфармацыі на сайце Белдзяржтэлерадыёкампаніі і стылістыка загалоўкаў. Далей рэдакцыя змяшчае інфармацыю пра прызначэнне даты выбараў прэзідэнта: што і калі трэба рабіць тым, хто “пранікся” – прыйсці і прагаласаваць.

Калі зрабіць дапушчэнне, што канцэпцыя напаўнення сайта БТ супадае з эфірнай канцэпцыяй, то вышэйзгаданая інфармацыйная стратэгія, памножаная на ахоп аўдыторыі, набывае наймагутнейшы ўплыў. Ці можа дзяржаўнае тэлебачанне выкарыстоўваць рэкламныя мадэлі пры асвятленні буйных палітычных кампаній? У ідэальных умовах фармаванне грамадскай думкі на карысць таго ці іншага выбару ці кандыдата – гэта задача самога кандыдата, а таксама структураў, зацікаўленых у яго перамозе ці ў прыняцці канкрэтнага рашэння. Смі ў гэтай схеме закліканыя балансаваць палітычную сістэму праз прадстаўленне розных (усіх, якія не пярэчаць заканадаўству) пунктаў погляду і як мага больш шырокага спектру опцый для выбаршчыкаў.

У разгледжанай сітуацыі нельга сказаць, што Белтэлерадыёкампанія адкрыта заклікае да галасавання за канкрэтнага кандыдата. Але відавочна, што ўсе навіны на сайце БТ на выбарчую тэматыку ў чэрвені так ці інакш былі звязаныя з дзяржаўнымі структурамі альбо з лаяльнымі ёй асобамі ці інстытуцыямі. Гэта значыць, што і ў перспектыве роўны доступ да рэсурсаў дзяржаўных СМІ ў час выбарчай кампаніі ўсім зацікаўленым бакам, хутчэй за ўсё, прадстаўлены не будзе.

Інфармацыя на сайце дзяржаўнай тэлекампаніі на тэму выбараў пакідае ўражанне моцна адфільтраванай нейкім унутраным механізмам. Гэта можа сведчыць пра тое, што журналісты і рэдактары не свабодныя ў адборы фактаў і інфармацыйных нагодаў, а таксама пра тое, што дадзены СМІ рыхтуе аўдыторыю да прыняцця канкрэтнага рашэння. Гэта недапушчальна. Доступ да рэсурсаў дзяржаўных СМІ павінны мець выяўляльнікі розных думак і меркаванняў, асабліва ў перыяд выбачай кампаніі.

 

Папярэднія агляды: 

“Ты куда, сынок, продукты поволок?” ці Пра што піша рэгіянальная прэса (Май 2015)

Беларускае медыяжыццё: біццё сэрца слабое, дыханне няроўнае (Красавік 2015)

Ці ёсць у Беларусі медыятрэнды? (Сакавік 2015)

Люты 2015: як і пра што пісалі і гаварылі ў Беларусі?

Дзяржаўная і недзяржаўная прэса ў Беларусі: асноўныя тэмы і іх асвятленне. Студзень 2015 г.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!