НЕ - ВАЙНЕ!
3447

Тэлебачанне: ці ўбачым выбары вачыма рэпарцёра?

11.09.2015 Крыніца: Марыя Савушкіна для www.baj.by

Дзеля аналізу выбарчага кантэнту ў тэлевізійным эфіры ў ліпені 2015 г. былі выбраныя загалоўкі рэпартажаў, якія выйшлі ў эфір на дзяржаўным канале “ОНТ” у праграме “Наши новости” і ў праграме “Аб’ектыў” на канале “Белсат”.

Мэта аналізу – знайсці характэрныя рысы інфармацыйнай палітыкі дзяржаўнага і недзяржаўнага тэлебачання ў асвятленні кампаніі па выбарах прэзідэнта. Метад – аналіз загалоўкаў навінавых рэпартажаў на выбарчую тэматыку.

Разглядаліся загалоўкі навінаў, змешчаныя на афіцыйных сайтах кампаній у адпаведных рубрыках. Пры аналізе ўсяго зместу рубрык былі вылучаныя загалоўкі навінавых рэпартажаў на тэму выбараў і выбарчай кампаніі. Для вылучэння загалоўкаў выкарыстоўваліся пошукавыя сістэмы сайтаў www.ont.by і www.belsat.eu, а таксама іншая інфармацыя, якую тэлевізійныя кампаніі змяшчаюць на сваіх сайтах. Аналіз гэтых дадзеных таксама дасць магчымасць ускосна ацаніць характар асвятлення выбарчай кампаніі ў эфіры незалежнага і дзяржаўнага тэлебачання.

У табліцы ніжэй прадстаўленыя загалоўкі навінавых рэпартажаў на тэму выбараў, размешчаныя на старонках праграм “ОНТ“Наши новости ”, і ў праграме “Аб’ёктыў” на канале “Белсат” у ліпені 2015 г.:

 “ОНТ”, “Наши новости ”, загалоўкі рэпартажаў на выбарчую тэматыку, якія выйшлі ў эфір у ліпені 2015 г.

Белсат”, рэпартажы на выбарчую тэматыку, якія выйшлі ў эфір у навінавай праграме “Аб’ёктыў” у ліпені 2015 г.

 

ЦИК: Избирательная кампания в Беларуси проходит спокойно

31 июля 2015, 18:20

 

Лидия Ермошина: Территориальные комиссии на выборах Президента Беларуси должны лучше контролировать работу на местах, а участковые комиссии – более ответственно составлять списки избирателей

28 июля 2015, 16:06

 

Межпарламентская ассамблея СНГ направит в Беларусь группу наблюдателей для мониторинга президентских выборов

28 июля 2015, 09:37

 

Заработал сайт «Выборы-2015»

23 июля 2015, 16:23

 

Завершилось формирование областных и территориальных избирательных комиссий по выборам Президента

22 июля 2015, 20:50

 

Состав Минской областной избирательной комиссии по выборам Президента утверждён

22 июля 2015, 11:20

 

Состав избирательных комиссий на предстоящих выборах утвердили в Брестской и Гродненской областях

20 июля 2015, 20:45

 

Выборы Президента Беларуси: девять человек включились в предвыборную кампанию

16 июля 2015, 20:45

 

Выборы Президента Беларуси: уже шесть человек включились в предвыборную кампанию

16 июля 2015, 16:20

 

Министерство внутренних дел готово к выборам Президента

15 июля 2015, 16:15

 

Главой Миссии наблюдателей от СНГ на президентских выборах в Беларуси назначен Сергей Лебедев

14 июля 2015, 13:25

 

«Белая Русь» на выборах Президента готова направить наблюдателей на большинство участков для голосования

11 июля 2015, 16:50

 

Приглашения поучаствовать в наблюдении за президентскими выборами в Беларуси направлены во все международные организации

08 июля 2015, 13:25

 

Парламентская ассамблея Совета Европы определилась с составом миссии наблюдателей на президентских выборах в Беларуси

05 июля 2015, 16:20

 

МИД в считанные дни направит приглашения международным организациям наблюдать за выборами Президента

юля 2015, 16:32

Пікет у Гомлі: «Якія выбары, калі расквітнела карупцыя?»

29.07.2015

 

Не вельмі актыўна і са скаргамі на надвор’е.«Белсат» паназіраў за зборам подпісаў у Менску 25.07.2015

 

Ініцыятыўная група экс-кандыдата на прэзідэнта Міколы Статкевіча працягвае сваю дзейнасць

21.07.2015

 

Ёсць рэпрэсіі – ёсць санкцыі: у ЗША пагражаюць заблакаваць працу «Беларуськалію»

20.07.2015

 

Выбары-2015: актывізацыя кандыдатаў

15.07.2015

 

Мянчук пра выбары: «Мала кандыдатаў, нікога не ведаю, дзе тут якія расцяжкі?»

14.07.2015

 

Прэзідэнцкія выбары-2015: гіт-парад прэтэндэнтаў

13.07.2015

 

Каму ісці на выбары?

06.07.2015

 

Выбарчая гульня з АБСЕ

02.07.2015

 

 

 

Апісанне атрыманых дадзеных

Сабраныя дадзеныя выразна паказваюць стылістыку падачы матэрыялаў на выбарчую тэматыку на сайтах незалежнага і дзяржаўнага тэлебачання. Дзяржаўны канал трымаецца строгіх інфарматыўных фармулёвак, якія, дарэчы, супадаюць з паведамленнямі пра выбары ў іншых дзяржаўных СМІ.

У загалоўках выкарыстоўваюцца такія словы, як “контролировать” і “спокойно” ("Лидия Ермошина: Территориальные комиссии на выборах Президента Беларуси должны лучше контролировать работу на местах", навіна за 28 ліпеня, "Избирательная кампания в Беларуси проходит спокойно", навіна за 31 ліпеня). Тое, што дзяржаўны СМІ засяроджваецца на “спакойным” характары выбарчай кампаніі, гаворыць пра наяўнасць у аўдыторыі страху, звязанага з удзелам у выбарах.

У разгледжаных загалоўках амаль адсутнічаюць прозвішчы – як прэзідэнта Лукашэнкі, так і патэнцыйных кандыдатаў. Тэма выбараў падаецца без рэпарцёрскай распрацоўкі. Загалоўкі “Наших новостей” на выбарчую тэматыку вельмі нагадваюць стужку БелТА. Гэта можа сведчыць пра тое, што дзяржаўны тэлеканал не размясціў у ліпені арыгінальнай інфармацыі на тэму выбараў, а прапанаваў сваёй аўдыторыі толькі “карцінку” з афіцыйных паведамленняў.

Падобная тактыка замацоўвае інфармацыйны выбарчы “маналіт” у эфіры, які старанна “заліваецца” пра дапамозе рознафарматных дзяржаўных медыяў. У такім выпадку кампанія “ОНТ” выступае не як самастойны СМІ, а як перадатчык афіцыйнай інфармацыі, які сродкамі тэлебачання замацоўвае афіцыйны падыход да асвятлення выбарчага працэсу.

З загалоўкаў, вылучаных на сайце канала “Белсат”, відаць, што інфармацыйная палітыка канала пры асвятленні прэзідэнцкай выбарчай кампаніі таксама мае свае характэрныя рысы. Рэдакцыя навінаў на “Белсаце” дае магчымасць сваёй аўдыторыі пабачыць палітычны працэс з розных бакоў. У выяўленых загалоўках ёсць назвы інфармацыйныя сюжэтаў (напр., "Ініцыятыўная група экс-кандыдата на прэзідэнта Міколы Статкевіча працягвае сваю дзейнасць", эфір 21.07.2015, загалоўкі апытанняў "Мянчук пра выбары: «Мала кандыдатаў, нікога не ведаю, дзе тут якія расцяжкі?" эфір 14.07.2015 і г.д.). “Белсат” складае свае рэйтынгі кандыдатаў і не ўнікае згадкі іх прозвішчаў у эфіры. Журналісты канала прапануюць рэпартаж пра міжнародную ацэнку кампаніі (“Выбарчая гульня з АБСЕ”, эфір 02.07.2015 і інш.).

З іншага боку, на “Белсаце” адсутнічае афіцыйная інфармацыя. У цэнтры ўвагі рэдакцыі і журналістаў “Аб'ектыву” – падзеі другаснага характару, рэакцыі. Аднак, у беларускім медыякантэксце, дзе ўзровень афіцыйных паведамленняў і фармулёвак б'е гледача на кожным кроку сваім аб’ёмам і інтэнсіўнасцю, менавіта рэакцыі і простыя рэпартажы “з месца” з'яўляюцца кроплямі жывой вады, якія размякчаюць эфір чалавечнасцю і хоць нейкай альтэрнатыўнай думкай.

Высновы

Інфармацыйны малюнак, які выявіў аналіз загалоўкаў навінаў на выбарчую тэматыку дзяржаўнага і незалежнага СМІ, паказвае, што кампаніям ёсць чым узбагаціцца адна ад адной. Эфір “ОНТ” расквецілі б рэпартажы ў стылістыцы “Белсату”, а незалежнаму тэлебачанню афіцыйная інфармацыя ў навінах надала б вагі.

Выбары – гэта шанец. Гэта час, калі калі грамадскае і палітычнае жыццё знаходзіцца на піку. Для СМІ гэта – магчымасць яшчэ раз даказаць сваю адпаведнасць місіі медыя ў грамадстве, яшчэ раз выпрабаваць ці перагледзець каштоўнасці, здабыць новую аўдыторыю, заінвеставаць у будучыню, прадаставіць слова годным думкам і ідэям. Выкарыстаць гэты шанец ці не – вырашаюць рэдакцыі. Як правіла, у часе выбарчых кампаній СМІ працуюць у больш інтэнсіўным рэжыме. З’яўляюцца новыя праекты, спецыяльныя выпускі, пашыраныя аналітычныя фарматы. Падобная інтэнсіўнасць у разгледжаны перыяд часу не зафіксаваная.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!