570

“Свабода слова? Не, не чулі” — як абараніць журналістаў?

25.01.2021 Крыніца: "Еўрарадыё"

У 2020 годзе журналістаў у Беларусі затрымлівалі 480 разоў. 97 разоў журналісты адбывалі адміністрацыйны арышт. Пасля 9 жніўня ў дачыненні да журналістаў 62 разы прымянялі фізічны гвалт. Сюды можна дадаць 15 крымінальных спраў у дачыненні да журналістаў і тое, што дзесяць нашых калег да гэтага часу знаходзяцца за кратамі. А яшчэ – блакіроўку сайтаў, канфіскацыю тэхнікі, пазбаўленне статусу СМІ. Прычым усё вышэй пералічанае працягваецца і ў 2021 годзе.

Наколькі апраўданымі былі рэпрэсіі супраць СМІ і журналістаў? Ці здолела журналісцкая супольнасць аб’яднацца ў такой сітуацыі? Чаго чакаць ад суда над журналістамі TUT.by і Белсат і хто абароніць журналістаў? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць юрыст, намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Алег Агееў і медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!